Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Максім Іванавіч Гарэцкі - (18 лютага) 130 гадоў з дня нараджэння

   Максім Іванавіч Гарэцкі (беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст). нарадзіўся 6(18) лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, Магілёўская вобласць Беларусь ў сялянскай малазямельнай сям’і. Бацька - Іван Кузьміч Гарэцкі многія гады служыў кухарам у пана Цэкерта ў Лонніцы на Смаленшчыне. Маці - Ахрасіння Іванаўна, дачка панскага ткача з сяла Слаўнае, сям’я лічылася заможнай. Абое былі непісьменнымі. 
   Першую навуку Максім Гарэцкі атрымаў у школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка. Потым некалькі гадоў вучыўся ў сяле Вольша Аршанскага павета ў царкоўна-прыходскай школе. Ужо ў той час Гарэцкі пачынае цікавіцца беларускай літаратурай і пачынае свядома карыстацца беларускай мовай. У 1908 годзе Гарэцкі скончыў вучобу ў двухкласнай настаўніцкай школе ў Вольшы і атрымаў магчымасць быць настаўнікам, вучыць грамаце сялянскіх дзяцей. Аднак праз малы ўзрост Максім пакуль працуе на бацькоўскай гаспадаркке.У кастрычніку 1908 года прыехаў у Горкі, каб рыхтавацца да паступлення ў вучэльню. Жыў на вуліцы Зялёнай (цяпер вуліца Максіма Гарэцкага). У 1909 годзе Максім Гарэцкі паступіў у каморніцка-агранамічную вучэльню ў Горы-Горках, якую скончыў у 1913 годзе.У вучэльні пад кіраўніцтвам Максіма было створана невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры. Сябры гуртка пісалі невялікія допісы ў «Нашу Ніву». Гарэцкі адзін з першых пачаў пісаць па-беларуску карэспандэнцыі і малыя апавяданні з жыцця магілёўскіх сялян. Вучыўся выдатна. Па размеркаванні накіраваны ў Вільню, куды ён едзе ўвосень 1913 года.
   У Горках у канцы 1912 года – першае апавяданне  “У лазні”, “Стогны душы” пад псеўданімам “Максім Беларус”. 
    У1913 г. – аповесць “Антон”, адным із першых расказаў  жорсткую праўду пра беларуса.
   У ліпені 1914 года трапіў на фронт разведчыкам і сувязістам, быў цяжка паранены, лічыўся, вучыўся ў ваенным вучылішчы, зноў быў на фронце. Прабыў у арміі да 1917 года.
   Кастрычніцкую рэвалюцыю сустрэў у Смаленску. Друкаваўся ў газетах “Известия Смоленского Совета”, “Вольная Беларусь”, “Дзянніца”.
   У 1918 год – першы беларускі слоўнік.
   У 1919 год – працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”.
   1920 -1921 год – першае і другое выданне “Гісторыі беларускай літаратуры. 2022 год – “Хрэстаматыя беларускай літаратуры. XI век – 1905”.
   У 1919 годдзе шлюб з Леанілай Чарняўскай – настаўніцай малодшых класаў Віленскай беларускай гімназіі.
   У студзені 1922 года быў арэштаваны польскімі ўладамі і пасаджаны ў адзіночную камеру, абвінавачаны да “у прыналежнасці  да партыі камуністаў” за што польскім заканадаўствам прадугледжваўся смяротны прысуд ці катарга. Суд не адбыўся, а пісьменнік. Па яго словах “са дзекамі быў выкінуты з Вільны…”.
   У 1923 г. разам з сям’ёй пераехаў у Мінск. Знаходзячыся ў савецкай Беларусі, выкладаў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, актыўна ўдзельнічаў у літаратурным і грамадскім жыцці. У 1925г. быў зацверджаны правдзейным членам Інстытута Беларускай культуры. З 1 лютага 1926 года працаваў лацэнтам, а потым гагадчыкам кафедры беларусазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горах.
   У горацкі перыяд збіраў матэрыялы да “Камароўскай хронікі”, у якой адлюстраваў лёс беларусаў ад часоў прыгону да савецкай рэчаіснасці. Займаўся перакладамі: пераклаў “Разгром” А. Фадзеева, горкаўскія апавяданні “Канавалаў”, “Чалкаш”, “Камісараў” Ю. Лебядзінскага і і нш.
   У 1930 годдзе арыштаваны ў Мінску па падставе несправядлівага абвінававачання ў “контрэвалюцыйнай” дзейнасці. 10 красавіка 1931 года М. Гарэцкага прыгаварылі да 5 гадоў высылкі ў Вятку (цяпер г. Кіраў). Але і турме і ў ссылцы ён не пакікаў пісаць. Пасля ссылцы разам з сям’ёй жыў у п. Пясочная Кіраўскай вобласці, выкладаў рускую літаратуру і мову. У ноч з 3 на 4 лістапада 1937г. Максіма гарэцкага арыштавалі. 5 студзеня 1938 года прынята рашэння аддзелам НКУС “Горецкого Максима Ивановича расстрелять”. 10 лютага 1938г. у 15 гадзін растралялі ў Вязьме, устаноўлена даследчыкамі. Імя Гарэцкага было выкраслена з гісторыі літаратуры. Пасля доўгіх гадоў забыцця вярнулася да чытача, да беларускай культуры і навукі імя і творы Максіма Гарэцкага. Рэгулярна праводзяцца Гарэцкія чытанні – у Горках, Магілёве і Мінску. Імя пісьменніка ўшанавана ў назвах вуліц, устаноўлены помнікі, мемарыяльныя дошкі, працуе музей-сядзіба ў Малой Багацькаўцы.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского