Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Мацяш Ніна Язэпаўна (20 верасня - 75 годоў з Дня нараджэння)

00.png    Ніна Язэпаўна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в.Нівы Бярозаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута. На трэцім курсе цяжка захварэла, працягваючы змагацца з хваробай экстернам скончыла навучанне. Інвалідная каляска не перашкаджала выкладчыцкай дзейнасці Ніны Мацяш ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы.
    Патрэба выказваць сябе ў слове адгукнулася рана. Дэбют пісьменніцы адбыўся у 1963 годзе, калі ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма» быў надрукаваны яе верш, а у 1970 годзе пабачыў свет яе першы паэтычны зборнік “Агонь”. У 1971 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Ніна Мацяш з`яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1984 г.) за «Паэму жніва», прэміі «Берасцейская зорка – 1998» у намінацыі «Літаратура», Міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. 
    Ніна Мацяш аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей. Многія яе творы прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднаму краю. Выбраныя творы Ніна Мацяш з вялікім майстэрствам перакладала на рускую, украінскую, англійскую, французскую, нямецкую, польскую, балгарскую і іншыя мовы.
    Многія ўласныя вершы Ніны Мацяш пакладзены на музыку рознымі кампазітарамі і ёю самою.

      Не стала Ніны Язэпаўны Мацяш 19 снежня 2008 года.

Выказванні Н.Я.Мацяш:
“Дасканалиць самаго сябе азначае спрыяць дасканаллю свету цэлага.”
“Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.”
“Зла са святлом змаганне дзе защсёды.”
“Усё, што ёсць ў ва мне добрае – яно ад маіх бацькоў”

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского