О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
"Малая Радзіма - вялікая гісторыя"

Малая Радзіма.jpg      У чытальнай зале Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы экспануецца доўгатэрміновая выстава-пазнанне  “Малая Радзіма – вялікая гісторыя” прысвечана Году малой Радзімы, на якой прадстаўлены матэрыялы аб нашым дзіўным краі і  яго багатай і разнастайнай гісторыі. Літаратура на выставе прадстаўлена ў трох раздзелах. Першы раздзел “Духоўная спадчына краю” змяшчае звесткі аб праваслаўных храмах Камянеччыны. Другі раздзел “Архітэктура – маўклівы гісторык” пазнаёміць з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі краю. Старонкам ваеннай гісторыі прысвечаны раздзел “Ваенны лёс зямлі маёй”.




Новосёлки.jpg    
У Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава-экспазіцыя "Любы край Беларуссю завецца", дзе прадстаўлены матэрыялы аб Каменцы і яго ваколіцах, аб гісторыі паходжання і развіцця вёсак і праваслаўных храмаў, размешчаных на тэрыторыі Воўчынскага сельскага Савету. Асаблівую ўвагу прыцягваюць звесткі аб земляках, а таксама творчыя работы мясцовых майстроў.  




Каменюки.jpg   Камянюцкая сельская бібліятэка  падрыхтавала выставу-адкрыццё “Вялікія імёны малой Радзімы”, аснову якой склалі звесткі пра аграгарадок Каменюкі і знакамітых людзей пушчанскага краю. Кожны, пачынаючы з дзяцінства, павінен ведаць аб значнасці малой Радзімы ў жыцці чалавека, любіць і шанаваць свой радзімы куток.





Пелище.jpg У Пелішчанскай сельскай бібліятэцы экспануюцца   выставы "Здесь тебе посчастливилось жить и родиться", "Сторона родная наша", дзе размешчаны летапіс вёскі і шэраг фотаздымкаў з жыцця мясцовых жыхароў, гістарычныя звесткі і фотаздымкі населеных пунктаў Пелішчанскай акругі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў бібліятэкі выклікае раздзел "Таленты ў вёсцы жывуць", дзе прадстаўлены розныя віды дэкаратыўна-прыкладного мастацтва мясцовых майстроў: вырабы з саломкі, бісеру, работы выкананыя ў тэхніцы "дэкупаж" і нават лялькі-абярэгі.






    Каролин.jpg
У Каралінскай сельскай бібліятэцы прадстаўлена выстава "Лепшы рай - наш родны край" прысвечаная  гісторыі краю.

Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе