Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Твае песняры, Беларусь”

   23 жніўня ў Камянюцкай сельскай бібліятэцы адбылося свята “Твае песняры, Беларусь”, прымеркаванае 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
   Распачала мерапрыемства музычная кампазіцыя “Мой родны кут”. Госці і чытачы даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях знакамітых песняроў, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Песняры зямлі Беларускай” і з выставай спадчыны нашых продкаў “Скарбы роднага краю”, праслухалі задушэўныя песні, “Явар і каліна”, “Спадчына” і інш., прынялі ўдзел ў віктарыне, праглядзелі электронную прэзентацыю, прысвечаную юбілярам.
   Уразіла прысутных тэатралізаваная пастаноўка “Святы Ян” у выкананні падлеткаў, а дзяўчаты развесялілі прысутных народнымі фальклорнымі творамі. На эмацыянальным пад’ёме, з гонарам за знакамітых беларускіх песняроў і за сваю Беларусь, прагучала песня “Беларусь мая сінявокая”, якая завяршыла свята.

DSCN0460.JPGDSCN0465.JPG

DSCN0454.JPGDSCN0442.JPG



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского