Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Я жыву на зямлі Беларусі, яе гучныя словы люблю”

   Родная мова гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавкека, знак яго прысутнасці на зямлі, адвечны голас Радзімы. Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй усё і гісторыя, і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
   У дзень свята Міжнароднага дня роднай мовы, 21 лютага ў Камянюцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Я жыву на зямлі Беларусі, яе гучныя словы люблю”. Каб абудзіць цікавасць да роднай мовы, паказаць яе прыгажосць і мілагучнасць, на мерапрыемстве гучалі песні і вершы на беларускай мове. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, асабліва праявілі сябе госці бібліятэкі ў конкурсе “Назаві слова”, ён прадугледжваў пераклад на беларускую мову. Прысутныя звярнулі ўвагу на выставу-заклік «Беларуская мова - мелодыя сэрца», якая  заклікала чытаць па-беларуску, а таксама госці бібліятэкі зацікавіліся выставай народнай даўніны «Скарбы роднага краю» і выказалі павагу і гонар да сваіх продкаў.     

3.jpg5.jpg4.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского