Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
«Падарожжа ў мінулае»

 1.jpg   У рамках года малой радзімы Дзмітровіцкая сельская бібліятэка сумесна са школай арганізавала экскурсію «Падарожжа ў мінулае». Вучні другога класа наведалі археалагічны музей пад адкрытым небам, што знаходзінцца ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча». Дзеці апынуліся ў гарадзішчы позняга бронзавага і жалезных стагоддзяў, пабудаванага зыходзячы з археалагічных знаходак. У музеі адноўлена абстаноўка, у якой жылі старажытныя людзі. Цікавасць дзяцей выклікалі прадметы побыту і  прылады працы.  Ад экскурсавода дзеці даведаліся, як будавалі і абаранялі свае паселішчы нашы продкі, як вялі хатнюю гаспадарку. Экскурсія пашырыла кругагляд, абудзіла ў дзяцей цікавасць да гісторыі, кнігі і чытання.

2.jpg3.jpg4.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе