Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Мой край у сэрцы маім»

   З 22 па 27  лістапада ў Камянецкай ЦБ ім. У. М. Ігнатоўскага праходзіў Тыдзень краязнаўчых ведаў «Мой край у сэрцы маім». На працягу ўсяго тыдня дзейнічалі шматлікія выставы, накіраваныя на прапаганду краязнаўчых ведаў сярод карыстальнікаў бібліятэкі: выстава-агляд “Тут Радзімы маёй пачатак” (па творчасці У. Гніламёдава), выстава-архіў “Запіскі краязнаўца” (з архіва Г.С. Мусевіча), выстава-знаёмства “Літаратурная спадчына Камянеччыны”.
   Для старшакласнікаў была праведзена сустрэча “Пачуццяў шчырыя радкі” з супрацоўніцай раённай газеты «Навiны Камянеччыны», выдатнай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Настассяй Нарэйка.
   Напрыканцы тыдня  для вучняў прайшла віртуальная экскурсія па г. Камянец “Плошча рынак” і акцыя “Роднай зямлі шматгалосся”.
   З кожным годам бібліятэкары знаходзяць новыя тэмы і формы работы па краязнаўстве. Знаёмяць юнае пакаленне з гісторыяй і выдатнымі асобамі роднага краю.

IMG-046efee552c33246d389837c52ca548b-V.jpgIMG-d82bbe4ac4693ee803c53fd30fd5f2c3-V.jpgIMG-a4c9d13ed42e7dbf8a8844349155dddf-V.jpg
IMG-a6898724c56c1d21d3e01d3bf6bcab75-V.jpgIMG-7c9d343776358baec64b2db65775a3f6-V.jpg
IMG-28f13a7d3d04eb576ac5758f5dae2775-V.jpgIMG-ea30e0c813094fa4a5f46a22dc6abe95-V.jpg
IMG-ddeb9f8465c95d7bf1e663a5ba98aae7-V.jpgIMG-309f944656c3566e7612c8ae982870ad-V.jpgIMG-29d1538ffd76582c468dc0c13ed158e7-V.jpg

Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского