Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Песняры роднай зямлі”

   5 жніўня на вуліцы каля Камянецкай ЦРБ ім. У. М. Ігнатоўскага працавала тэматычная пляцоўка “Песняры роднай зямлі”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
   На пляцоўцы былі разгорнуты кніжныя выставы “Багацце душы і таленту”, “Заспявай ты мне песню такую…”  знаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам найвялікшых пісьменнікаў Беларусі. Прыхільнікам паэзіі Купалы і Коласа прапанавалася выстава “Любімыя радкі паэтаў”.
   Цікавасць камянчан і гасцей горада прыцягвала фотасушка “Творы Купалы і Коласа на экране” і  партрэтная галерэя “Жыццёвы шлях пісьменнікаў”. 
 Мілагучнасць мастацкага слова народных паэтаў Беларусь адчуў кожны ўдзельнік тэматычнай пляцоўкі, работа якой суправаджалась гучаннем шматлікіх музычных кампазіцый, пакладзеных на ўсімі любімыя  вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

IMG_20220805_121444.jpgIMG_20220805_123802.jpg

IMG_20220805_123847.jpgIMG_20220805_130628.jpg

IMG_20220805_123755.jpgIMG_20220805_131220.jpg

IMG_20220805_120951.jpgIMG_20220805_120538.jpg

IMG_20220805_115203.jpgIMG_20220805_115141.jpg

IMG_20220805_114732.jpgIMG_20220805_114721.jpg




Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского