Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Горкая памяць и вечная боль»

   Дзень 26 красавіка 1986 г. увайшоў у гісторыю Беларусі як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. 
   Да гэтай памятнай даты ў чытальнай зале Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. У. М. Ігнатоўскага разгарнулась выстава-рэквіем «Чарнобыль у беларускай паэзіі».
   Увазе карыстальнікаў прапануюцца кранальныя вершы М.Мятліцкага, Р., Барадуліна, Н.Гілевіча, Я. Янішчыц і іншых беларускіх паэтаў, прасякнутыя матывамі чарнобыльскай бяды, трывогай і перажываннямі за будучыню роднай зямлі пасля чарнобыльскай трагедыі.
   Прасачыць гісторыю будаўніцтва, былой велічы і храналогію падзей, што адбыліся менавіта ў гэты дзень 36 гадоў назад на Чарнобыльскай АЭС былі запрошаны вучні 9 класса СШ №1 на інфармацыйную гадзіну «Горкая памяць и вечная боль». Прагляд дакументальнага відэафільму «Чарнобыль», здымкі горада-прывіда дачарнобыльскага і сённяшняга, мемарыялы героям і ахвярам «злой зоркі», вершаваныя радкі ўзрушылі кволыя сэрцы, допамаглі адчуць адказнасць кожнага чалавека не толькі за сваю бучучыню, але і за будучыню нашчадкаў.

1.jpg3.jpg2.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского