Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Народны паэт Беларусі»

   Медыяпанарама «Народны паэт Беларусі» ўключала падборку відэаролікаў аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, якія раскрывалі шматграннасць таленту выдатнага класіка беларускай літаратуры. Прысутныя прасачылі цікавыя факты асабістага жыцця пісьменніка, дакрануліся да шматграннай творчасці пісьменніка, паэта, драматурга. Праслухалі кранальныя музычныя кампазіцыі на вершы Купалы: «Спадчына», «Малітва» і інш. Вялікі эмацыянальны уплыў выклікаў урывак з фільма «Купала». Аудыёвізуальныя сродкі ўздзеяння абудзілі цікавасць чытачоў да асобы беларускага песняра.
   На абанеменце дзейнічае кніжная выстава «Янка Купала – духоўны сімвал Беларусі», дзе дэманструецца багатая і бясцэнная творчая спадчына Янкі Купалы. Каля выставы ладзяцца купалаўскія чытанні «З Купалам у сэрцы жывём», якія дазваляюць атрымаць асалоду ад таленту сапраўднага майстра роднага слова.

1.jpg4.jpg3.jpg

 


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского