Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Беларусь – зямля мая незалежная»

   Напярэдадні галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці, ля сцен Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала тэматычная экспазіцыя «Беларусь – зямля мая незалежная».
   Цэнтральны элемент аднайменнай выставы-сімвала, акцэнтаваў увагу жыхароў і гасцей горада на галоўных атрыбутах беларускага суверэнітэту.
   Завочнае знаёмства "Вобразы мілыя роднай зямлі" прапанавала павандраваць па сталіцы, абласных цэнтрах і гарадах Беларусі, пазнаёміцца з іх мінулым і сучаснасцю.
   Матэрыялы салона беларускага арнаменту «Скарб беларускай душы» пазнаёмілі з традыцыйным беларускім касцюмам, раскрылі сакрэты беларускага арнаменту, прадэманстравалі пераемнасць традыцый этнічных узораў на прыкладзе лялек-абярэгаў, распавялі пра іх сэнсавае прызначэнне.
   Выстава-напамін «У сэрцах і кнігах памяць пра вайну" прапаноўвала пазнаёміцца з літаратурай дакументальнага характару, усвядоміць цану Перамогі скрозь прызму лічбаў і фактаў.

1.jpg3.jpg









4.jpg2.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского