Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
"Магутны талент Івана Шамякіна"

   З 25 па 31 студзеня ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначаецца юбілейны тыдзень пісьменніка   "Магутны талент Івана Шамякіна”, прымеркаваны да 100-годдзя пісьменніка.  У рамках тыдня ўвазе чытачоў прапануецца шэраг мерапрыемстваў.
   Самастойна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка можна звярнуўшыся да выставы-персаналіі “Летапісец эпохі», альбо праслухаць аўдыёагляд арганізаванай выставы (перайсці да аўдыёагляда).
   На працягу тыдня карыстальнікам бібліятэкі будуць раздавацца кніжныя візітоўкі з заклікам “Чытаем Івана Шамякіна”.
   Усім прыхільнікам творчасці выдатнага майстра сюжэтнага жанру прапануецца адказаць на тытанні віртуальнай віктарыны "Спадчына Івана Шамякіна" (перайсці да віктарыны)
   Завяршэнне юбілейнага тыдня плануецца трансляцыяй фільмаў па кнігах Івана Пятровіча Шамякіна, якія на працягу дня будуць паказаны ў бібліятэцы.

1.jpg3.jpg2.jpg

4.jpg5.jpg6.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского