Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
"Застацца чалавекам у полымі вайны"

   У рамках раённага марафону ваеннай кнігі "Радок да радка аб той вайне" і да 95-годдзя Васіля Быкава ў фае бібліятэкі была аформлена выстава адной кнігі "Застацца чалавекам у полымі вайны", прысвечаная аповесці "Альпійская балада". Неверагодна пранізлівая, прыгожая і кранальная гісторыя кахання, якая прайшла выпрабаванні вайной, падгледжаная аўтарам з жыцця рэальных людзей і зараз карыстаецца папулярнасцю сярод усіх пакаленняў, як зрэшты і іншыя творы Васіля Быкава, вачыма якога сучаснае пакаленне можа зірнуць на вайну. 
   Супрацоўнікамі бібліятэкі распрацаваная і выдадзена серыя закладак "Чытаем кнігі пра вайну", якія дапамагаюць чытачу зарыентавацца ў патоку літаратуры ваеннай тэматыкі.

2.jpg1.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе