Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
«Малая радзіма – гэта…»
 
 Н 1.jpg

 Камянец багаты на творчых людзей. Заўсёды ёсць людзі, якія па клічы сэрца пішуць вершы, апавяданні, нарысы, якія не могуць стрымаць душэўных перажыванняў, прагнуць творчасці і гатовыя падзяліцца сваімі ведамі з іншымі. 
   Вось такія людзі наведалі Камянецкую цэнтральную раённую бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя зборніка артыкулаў Анастасіі Нарэйка і Веры Сёмчынай "Малая радзіма-гэта...". Зборнік адлюстраваў у сабе крапатлівую працу аўтараў, якія на працягу некалькіх гадоў друкавалі ў раённай газеце свае артыкулы, прысвечаныя Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў. 

   Сустрэча была вельмі пазнавальнай і цікавай, як дарослым, так і моладзі. Прысутныя, затаіўшы дыханне, слухалі малавядомыя факты і звесткі з гісторыі Камянеччыны. Адбылося ўручэнне зборніка ўсім, хто прыняў удзел у яго стварэнні.
   Госці мерапрыемства распавядалі ваенныя гісторыі сваёй сям'і, дзяліліся ўспамінамі сваіх бабуль, дзядуляў, суседзяў, якія міжволі апынуліся ў ваеннай мясарубцы. У зале панавала кранальная і душэўная атмасфера, гучалі песні ў выкананні хору ветэранаў. 
   Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-успамін "Дарагая сэрцу кніга пра вайну".


Н 3.jpgН 4.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе