Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Месячнік папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры

    З першага лістапада ў Камянецкай ЦБ  ім. Усевалада  Макаравіча  Ігнатоўскага праходзіць месячнік папулярызацыі  нацыянальнай  мастацкай літаратуры пад дэвізам “Маіх радкоў няма без Беларусі”.

    У рамках месячніка стартавала акцыя “Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты.” На кніжнай біенале “Гарачая дзесятка” чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з дзесяцью самымі паспяховымі пісьменнікамі сучаснай беларускай літаратуры. Альманах навінак пазнаёміў наведальнікаў з новымі беларускімі кнігамі. Увазе карыстальнікаў  чытальнай залы была падрыхтавана часопісная панарама “Да беларускай прэсы з цікавасцю”, на якой былі прадстаўлены мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў, надрукаваныя ў часопісах. 

DSCF1306.JPG     DSCF1304.JPG    DSCF1302.JPG



   





      З мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да беларускай мастацкай літаратуры бібліятэкары выйшлі на вуліцы горада. Так жыхары горада і выпадковыя прахожыя сталі ўдзельнікамі вулічнага бібліякастынгу “Сучасны свет беларускай кнігі”. Для многіх убачыць бібліятэку на вуліцы было ў навіну. Усіх зацікаўленых бібліятэкары пазнаёмілі з прадстаўленымі на выставе аўтарамі і іх творамі, сярод прысутных прагучалі меркаванні аб прачытаным. Бібліятэкары правялі  віктарыну на веданне беларускіх аўтараў і іх твораў, распаўсюдзілі флаеры, папулярызаючыя беларускую кнігу. 

DSCF1294.JPG    DSCF1289.JPG   DSCF1286.JPG


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе