Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Каляндар падзей Камянеччыны на 2020 год

У 2020г. спаўняецца:

645 гадоў таму КРЫЖАКІ НАПАЛІ НА г. КАМЕНЕЦ і яго наваколле (1375)

400 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНТА КОРВІНА-ГАНСЕЎСКАГА (1620, в. Воўчын Камянецкі р-н, - 1641), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, военачальніка

380 гадоў з часу заснавання пры Васкрасенскім манастыры ігуменам Макарыем Такарэўскім першай ШКОЛЫ на Камянеччыне (1640)

290 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІХАЛА САПЕГІ (1730, г. Высокае Камянецкі р-н – 1793, Варшава), абознага, гетмана польнага ВКЛ, канцлера, аднаго з уладальнікаў г. Высокае

260 гадоў з часу пабудовы ХРАМА МІКАЛАЯ ЦУДАТВОРЦА в. Радасць (1760)

255 гадоў з дня нараджэння ТАДЭУША ВІКТОРЫНА ФАДЗЕЯ МАТУШЭВІЧА (каля 1765г., в. Расна Камянецкі р-н, - 1819, Італія), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, публіцыста, паэта, перакладчыка, тэатральнага крытыка

180 гадоў з часу пабудовы ХРАМА АНУФРЫЯ ВЯЛІКАГА в.  Баршчэва (Камянецкі р-н) (1840)

120 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ АНУФРЫЕВІЧА ЛЕЙЧЫКА (1900, в. Ясіноўка Камянецкі р-н – 1972), генерал-маёра інжынерных войск

110 гадоў з часу, калі ў м. КАМЕНЕЦ Брэсцкага павета Гродзенскай губерніі на народныя сродкі (земскія зборы) была АДЧЫНЕНА БАЛЬНІЦА  (1910)

80 гадоў з часу адкрыцця МАРТЫНЮКОЎСКАЙ сельскай бібліятэкі (1940г  )

60 гадоў з часу адкрыцця ў КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ АДДЗЕЛА БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (Каменец, 1960)

75  гадоў з часу адкрыцця   АГАРОДНІЦКАЙ  сельскай бібліятэкі (1945г.)


1 студзеня - 75  гадоў з часу адкрыцця   ВОЎЧЫНСКАЙ  сельскай бібліятэкі (1945)

5 студзеня85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА САБАЛЕЎСКАГА (1935, в. Ліпна Камянецкі р-н), настаўніка фізкультуры, заслужанага трэнера БССР

9 студзеня 105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КІРЫЛАВІЧА ШЫКІНА (1915, в. Царкоўнікі (цяпер – Зарачаны) Камянецкі р-н - 1999), беларускага жывапісца

15 студзеня80 гадоў з часу ўтварэння КАМЯНЕЦКАГА раёна (1940)

15 студзеня - 75  гадоў з часу адкрыцця   РАТАЙЧЫЦКАЙ  сельскай бібліятэкі (1945)

16 лютага120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА НЕСЦЯРУКА (1900, д. Бушмічы Камянецкі р-н – 1991), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939 – 1940гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра артылерыі, генерал-лейтынанта   артылерыі

26 лютага75 гадоў з часу адкрыцця ў г. КАМЕНЦЫ КІНАТЭАТРА (1945)

1 сакавіка95 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ПАЎЛАВІЧА ХАХРАКОВА (1925 – 1944), удзельніка вызвалення Беларусі і Камянецкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

1 сакавіка70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСЕЕВІЧА МАЕЎСКАГА (1950, в. Дварцы Камянецкі р-н, - 10.09.2017), беларускага мастака

4 сакавіка70 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІКАЛАЕЎНЫ ВЯРВІЛЬСКАЙ (1950, в. Бабічы Камянецкі р-н), кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта

5 сакавіка90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА КАРПУКА (1930, в. Мыкшыцы Камянецкі р-н), мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца

4 красавіка85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЦЯПАНАВІЧА БЯЛЮКА (1935, в. Паніквы Камянецкі р-н), свяшчэнніка

23 красавіка60 гадоў з часу адкрыцця ў г. КАМЕНЕЦ МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1960)

4 мая115 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА БУДЗЬКО (1905, в. Кавалікі Камянецкі р-н – 1943), удзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі

6 мая85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗАРЭЦКАГА (1935, в. Навіцкавічы, Камянецкі р-н), мастака ў вобласці станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, плаката і графікі

28 чэрвеня60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА КАРПІЦКАГА (1960, г. Каменец), галоўнага ўрача Брэсцкай абласной бальніцы, прафесара медыцынскіх ведаў

20 ліпеня100 гадоў з дня нараджэння ГАННЫ АНДРЫЯНАЎНЫ БЕЛЯВЕЦ (1920, в. Баранкі Камянецкі р-н – 1995),  Героя Сацыялістычнай Працы

28 ліпеня110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАЦВЕЕВІЧА СТЭЛЬМАХА (1910, в. Бушмічы, Камянецкі р-н – 1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

30 ліпеня90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА ЖЫТКО (1930 – 2013), пісьменніка-гумарыста, капітана міліцыі

28 жніўня115 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ДАРАШЭВіЧА (1905, г. Каменец – 1986), жывапісца

10 верасня65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ФЁДАРАВІЧА МАЛАЖАВАГА (1955, г. Каменец), разьбяра, мастака

20 верасня205 гадоў з дня нараджэння ПЛАКІДА (ПЛАЦЫДА) ГАЎРЫЛАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1810, в. Вайская, Камянецкі р-н – 1872), беларускага і польскага пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча

кастрычніка - 40 гадоў з часу адкрыцця ў г. ВЫСОКІМ на базе гарадскога – ДЗІЦЯЧАГА ПАРКА (Камянецкі р-н, 1980)

3 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ІВАНАВІЧА БУДЗЬКО (САФРОНІЯ) (1930, в. Бардзёўка Камянецкі р-н – 2008, Камерава), архіепіскапа

кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння ФІЛІПА АЛЯКСЕЕВІЧА ГУПІНЦА (1910, в. Воўчын Камянецкі р-н – 1981), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

14 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПАРФІР’ЕВІЧА (ДАНІІЛА) ЮЗЬВЮКА (1880, д. Дзмітровічы, Камянецкі р-н, - 1965, Україна), епіскапа Рускай праваслаўнай царквы, епіскапа Пінскага і Брэсцкага

22 кастрычніка130 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА ПУШКАРЭВІЧА (1890, д. Пясчатка, Брэсцкі павет, Гродзенская губ. (цяпер Камянецкі р-н) – 1942), вучонага-філолага, гісторыка, перакладчыка, даследчыка беларускай літаратуры

11 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння ГАРБАЧУКА ГЕОРГІЯ МІКАЛАЕВІЧА (1945, в. Крыўляны Камянецкі р-н),  рэлігійнага і грамадскага дзеяча

3 снежня - 285 гадоў з дня нараджэння   МІХАЛА  КСАВЕРЫЯ САПЕГІ (1735, г. Высокае Камянецкі р-н, 1766, Беласток), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

 

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского