Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«У лета з беларускай кніжкай”

Палажэнне

об раённым конкурсе міні-праектаў «У лета з беларускай кніжкай” 

1.                Мэты і задачы конкурсу

Мэты

-         Умацаванне ролі бібліятэк ДУК «Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма» у папулярызацыі беларускай кнігі і чытання сярод дзяцей і падлеткаў.

-         Развіццё і падтрымка творчага патэнцыялу супрацоўнікаў бібліятэк, павышэнне іх прафесійнага майстэрства. 

Задачы конкурсу

-         Актывізаваць індывідуальную работу з чытачамі;

-         Павышаць іх цікавасць да беларускай кнігі і чытання;

-         Інфармаваць чытачоў-дзяцей аб новых паступленнях беларускай літаратуры;

-         Папулярызаваць кнігі розных жанраў і тэм;

-         Выкарыстоўваць у рабоце новыя формы і метады;

-         Папулярызаваць творы класікаў і сучасную беларускую літаратуру;

-         Садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў;

-         Выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры і літаратуры.

 

2. Агульныя палажэнні

2.1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення агляду-конкурсу летніх міні-праектаў "У лета з беларускай кніжкай".

2.2. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.М. Ігнатоўскага ДУК “Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма".

2.3. Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца ўсе бібліятэкі ДУК"Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма".

2.4.Конкурс праводзіцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2023 года.

 

2.     Арганізацыя і ўмовы правядзення 

2.1.         Бібліятэкі – удзельнікі конкурсу, самастойна вызначаюць тэму міні-праекта.

2.2.         Да конкурсу бібліятэкары распрацоўваюць міні-праект і праводзяць у межах яго работу.

2.3.         Ацэнка міні-праектаў і работы ў іх межах будзе здзяйсняцца членамі журы па падрыхтаванай прэзентацыі, ці відэароліку.  

2.4.         Падача матэрыялаў на конкурс здзяйсняецца да 10 верасня 2023г. 

 

3.     Крытэрыі конкурснага адбору 

4.1. Стварэнне камфортнай інфармацыйнай прасторы, якая спрыяе набліжэнню беларускай кнігі да чытачоў (кніжныя выставы, паліцы, куткі, прагляды і г. д.)

4.2 Удасканаленне форм і метадаў работы па папулярызацыі твораў беларускай літаратуры.

4.3. Выкарыстанне сродкаў сучасных інфармацыйных тэхналогій у папулярызацыі беларускай кнігі (віртуальныя выставы, відэаролікі, буктрэйлеры).

4.4. Якасць і арыгінальнасць правядзення мерапрыемстваў.

4.5. Папулярызацыя беларускай кнігі сродкамі рэкамендацыйнай бібліяграфіі (стварэнне закладак, памятак, рэкамендацыйных спісаў і інш.).

4.6. Адлюстраванне работы у рамках конкурсу ў СМІ, на сайце цэнтральнай бібліятэкі.

4.5. Наяўнасць распрацаванага міні-праекта.

4.     Падвядзенне вынікаў конкурсу

 5.1. Вынікі конкурсу міні-праектаў «У лета з беларускай кніжкай” будуць падведзены ў верасні 2023г.

 5.2. Пераможцы раённага міні-конкурса будуць узнагароджаны.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского