Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Хоміч Уладзімір Міхайлавіч

Хоміч Уладзімір.jpg   Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асноўная частка працоўнай і навуковай дзейнасці звязана з юрыдычным факультэтам БДУ. Пачынаючы з 1975 г. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
   У 1977 г. атрымаў вучоную ступень кандыдата юрыдычных навук, у 1997 г. абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара юрыдычных навук па тэме “Тэарэтычныя праблемы крымінальнай адказнасці (канцэпцыя і юрыдычная мадэль інстытута крымінальнай адказнасці)”. З 1998 г. – прафесар кафедры крымінальнага права.
   З 1990 па 2001 гг. адначасова працаваў намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ па навуковай рабоце.
   З 1 лютага 2001 г. прызначаны на пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
   З 2006 па 2017 гг. узначальваў Дзяржаўную ўстанову “Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.
   З 4 студзеня 2017 г. прызначаны на пасаду загадчыка інфармацыйна-метадычным кабінетам аддзела арганізацыйна-фінансавага забеспячэння і кантролю правядзення крыміналагічных экспертыз дадзенага цэнтра.
   Уладзімір Міхайлавіч Хоміч – вучоны міжнароднага маштабу, вядомы за межамі Беларусі спецыяліст у галіне крымінальнага і крымінальна-выканаўчага права. У 1993 г. ён удзельнічаў у міжнародным калоквіуме па праблемах гуманізацыі і ўніфікацыі крымінальных санкцый у дачыненні непаўналетніх у еўрапейскіх краінах (Германія). Неаднаразова праходзіў стажыроўку ў Германіі ў Інстытуце замежнага і міжнароднага крымінальнага права ім. М. Планка (1994, 1997, 2000, 2003).
   У снежні 2000 вывучаў у ЗША пенітэнцыярную сістэму гэтай краіны. Уладзімір Міхайлавіч – прыхільнік ліберальна-гуманістычнага накіравання ў крымінальнай палітыцы, унёс вялікі ўклад у айчынную юрыдычную навуку і практыку. Вучоны вядомы за межамі Беларусі як спецыяліст у галіне крымінальнага і крымінальна-выканаўчага права. З’яўляецца членам навукова-кансультацыйных саветаў пры Канстытуцыйным Судзе, Вярхоўным Судзе і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, членам Міжнароднага Санкт-Пецярбургскага крыміналагічнага клуба.
   Аўтар больш за 450 навуковых публікацый па праблемах крымінальнага права, з іх 7 манаграфій. Член рэдкалегіі перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь “Право.by”, “Законнасць і правапарадак”, “Судовы веснік” і інш. Член рэдкалегіі міжнароднага навуковага часопіса “Power. Man. Law”.
Калегі і студэнты адзначаюць, што Уладзімір Міхайлавіч – гэта спакойны, ураўнаважаны, інтэлігентны чалавек. Яго мэтанакіраванасць, прынцыповасць і ўменне адстойваць свой пункт гледжання дазволілі яму атрымаць высокі аўтарытэт ў свеце юрыспрудэнцыі. У той жа час дабразычлівасць, чуласць, тактычнасць, сціпласць Уладзіміра Міхайлавіча захапляюць яго суразмоўцаў.
   29 студзеня 2021 года адбыўся міжнародны круглы стол, арганізаваны дзяржаўнай установай "Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь".
   Круглы стол праведзены на тэму "Крымінальная адказнасць: навуковая школа У. М. Хоміча" і быў прысвечаны 70-годдзю доктара юрыдычных навук, заслужанаму юрысту Рэспублікі Беларусь, прафесару У. М. Хомічу.
   Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Іванавіч Чайчыц прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве і выказаў меркаванне пра тое, што клопаты Уладзіміра Міхайлавіча Хоміча велізарнае значэнне для студэнтаў, навукоўцаў, юрыстаў, практыкаў, якія працуюць непасрэдна з крымінальным правам.
   Уладзімір Хоміч - заснавальнік інавацыйнай канцэпцыі крымінальнай адказнасці, замацаванай у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь 1999 года. Ім напісана больш за 450 прац, якія тычацца як агульных прынцыпаў крымінальнай адказнасці, так і асобных крымінальна-прававых інстытутаў
На думку Уладзіміра Міхайлавіча крымінальнае права, як і ўсякае права, павінна суадносіцца са справядлівасцю і роўнасцю, інакш яно губляе сваё натуральна-прававое прызначэнне. Каб захаваць мір і спакой у сучасных грамадствах і забяспечваць чалавечы прагрэс, неабходны сацыяльна-прававы кантроль. І не толькі з боку інстытутаў публічнай улады ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці (грамадзян), але і ў дачыненні да інстытутаў публічнай улады.
   За заслугі ў развіцці юрыдычнай навукі і асабісты ўклад у рэфармаванне прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь Уладзімір Міхайлавіч Хоміч мае шматлікія ўзнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001); Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012); медалі “За працоўныя заслугі” (2016), “20 гадоў СНД” (2012); званне “Ганаровы член грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” (2020).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2011 г. № 117 Хомічу У. М. прысвоена званне “Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь”.
 

Працы У. М. Хоміча

1. Уголовно-исполнительное право : учеб. пособие для студ. учреждений высш. образ. по спец. «Правоведение» / В. М. Хомич, В. Е. Бурый, В. И. Степаненко. – Минск : Международный университет «МИТСО», 2018. – 459 с. : табл.
2. Криминологическое прогнозирование поведения осужденных, досрочно освобождаемых из мест лишения свободы : (научно-методические рекомендации по прогнозированию пенитенциарного рецидива преступлений) / В. М. Хомич, В. Е. Бурый. – Минск : БГУФК, 2014. – 107 с. : табл.
3. Тенденции, причины и меры противодействия наркотизации населения Республики Беларусь : социально-правовое исследование / В. М. Хомич, О. В. Русецкий. – Минск : БГУФК, 2014. – 46 с. : ил.
4. Организация работы органов прокуратуры по проведению проверок законности привлечения физических и юридических лиц к административной ответственности : методические рекомендации / В. М. Хомич, П. А. Гладкий. – Минск, 2011. – 31 с.
5. Преступность, связанная с наркотиками : (результаты комплексного анализа) / В. М. Хомич, А. В. Солтанович, О. В. Русецкий. – Минск : БГУФК, 2010. – 76 с. : ил., табол.
6. Оперативный эксперимент как способ выявления взяточничества / В. М. Хомич, И. И. Бранчель. – Минск : БГУФК, 2010. – 210 с.
7. Уголовное право. Общая часть : учеб. для вузов / Н. А. Бабий, А. В. Барков, И. О. Грунтов и др. ; под ред. В. М. Хомича. – Минск : Тесей, 2002. – 496 с.
8. Формы реализации уголовной ответственности / В. М. Хомич. – Минск : Белгосуниверситет, 1998. – 131 с.
9. Теоретические проблемы уголовной ответственности : (Концепция и правовая модель института уголовной ответственности) : диссертация ... доктора юридических наук : 12.00.08 / Хомич Владимир Михайлович. – Минск, 1997. – 255 с.
10. Уголовная ответственность за угон транспортных средств / В. М. Хомич – Минск : Издательство БГУ, 1982. – 94 с.
11. Уголовная ответственность за угон транспортных средств и других самоходных машин : автореферат диссертации ... кандидата юридических наук : 12.00.08 / Хомич Владимир Михайлович. – Минск, 1977. – 20 с.

Аб жыцці і дзейнасці У. М. Хоміча

1. Хоміч Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 46.
2. Хомич Владимир Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 444.
3. Хомич Владимир Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 438.
4. Хоміч Уладзімір Міхайлавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мінск, 2015. С. 233.
5. Хоміч Уладзімір Міхайлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921–2001 : 80 год. Мінск, 2001. С. 294.
6. Хомич, В. М. «Дознание с приманкой», или Контролируемое «стимулирование» : [об оперативном эксперименте] / В. М. Хомич ; беседовал Л. Юнчик // Рэспублiка. 2011. 16 сакавiка. С. 21.
7. Хомич, В. М. Каваллерийским наскоком коррупцию не победить / В. М. Хомич ; беседовал Н. Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 24 июля. С. I–II (приложение: Союз. Беларусь – Россия).


© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского