Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Казулька Георгій Аляксеевіч

Казулька Георгій Аляксеевіч .jpg   Казулька Георгій Аляксеевіч (1963, в. Пруск Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці), вучоны-эколаг. Скончыў біялагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1985). Навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара НП “Белавежская пушча” (1986-2001). Кандыдат біялагічных навук. Дысертацыю абараніў па тэме “Захаванне згуртаванняў безпазваночных жывёл у Белавежскай пушчы”. З 2002-2003 настаўнік біялогіі і экалогіі Камянюцкай СШ. Ініцыятар і каардынатар грамадскага праекта “Белавежская пушча – 21 век”, з 2007 аўдытар Праграмы па лясной сертыфікацыі FSC. Аўтар звыш 100 навуковых работ у айчынных і замежных выданнях. Неаднаразова выступаў на міжнародных канферэнцыях, у тым ліку па лініі ЮНЕСКА. Актыўна выступае супраць шырокамаштабнай вырубкі запаведнага лесу.

   Літаратура :
1. Казулька Георгій // Слоўнік Камянеччыны / Георгій Мусевіч. Каменец, 2000-2010.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского