Туркоў Анатоль Савельевіч (01.10.1949, г. Камянец Брэсцкай вобласці), мастак, майстар разьбы па дрэве. Мастак, загадчык раённай мастацкай майстэрні, член абласнога мастацкага Савета ўпраўлення культуры (1975-89). Старшыня мастацкага кааператыва “Узор” (1989-92); мастак КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” (з 1992). Удзельнік шматлікіх абласных выстаў, пленэраў па жывапісу і паркавай скульптуры з 1976. З 2004 член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, член абласнога клуба майстроў народнай творчасці “Скарб”. Старшыня грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёну “Белавежская пушча” і Брэстчыны “ТУР”. У 2016 рашэннем экспертнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прысвоена званне народнага майстра. 27 снежня 2019 года за значны ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне духоўнасці і далучэнне да каштоўнасцяў нацыянальнай культуры Туркаву Анатолю Савельевічу прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна".
Літаратура:
1. Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Мн., 2009. С. 236.
2. Памяць : Камянецкі раён. Мн.. 1997. С. 512.
3. Валасюк, Л. Камянецкі майстар разьбы па дрэве / Л. Валасюк // Непрыдуманыя партрэты / Л. Валасюк. Брэст, 2014. С. 234-235.
4. Туркова, Т. Яго дрэва жыцця / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2016. 12 сакавіка. С. 6.