Мароз Юрый Дзмітрыевіч (05.05.1950, в. Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч Беларусі. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1974). З 1982 дырэктар дырэкцыі будуючагася комплекса “Камянецкі” у Камянецкім раёне. З 1983 дырэктар саўгаса “Белавежскі” у Камянецкім раёне. У 1998-2000 міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2000 віцэ-прэзідэнт ААТ “Прыорбанк” г. Мінск. З 2002 дырэктар РУСП “Белавежскі” Камянецкага раёна. З 2008 член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 19 снежня 2017 года за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Камянецкага раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, грамадскай дзейнасці Марозу Юрыю Дзмітрыевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».