Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга

Харытон Юзэф.jpg   Харытон Юзэф (08.11.1909, в. Крупіцы Бельскага павета Гродзенскай губерніі – 08.01.1975), мастак. У 1921 сям’я перасялілася ў Высока-Літоўск, дзе Ю. Харытон скончыў польскую пачатковую школу і завочна гімназію Траўгута ў Брэст-Літоўску. У 1928 паступіў у Варшаўскую школу выяўленчых мастацтваў, аднак праз год спыніў навучанне. Па праву вольнага слухача наведваў лекцыі на факультэце жывапісу і скульптуры Акадэміі мастацтваў у Кракаве (1931-1932). У 1932 вярнуўся ў Высока-Літоўск, быў чыноўнікам у гміне, фатографам, распісваў касцёльныя крыпты. Пасада чыноўніка ў мясцовым муніцыпалітэце дазволіла Харытону стаць сведкам таемнага перазахавання апошняга польскага караля С. А. Панятоўскага у 1938. У 1941 у капліцы св. Барбары ў Высока-Літоўску абвянчаўся з Янінай Лясотай. Праз год нарадзіўся сын Багдан. У час нямецка-фашысцкай акупацыі дом Харытона суседнічаў з гета, таму мастак стаў сведкам жудаснай трагедыі знішчэння яўрэяў. Гэтыя моманты сталі кропкай адліку ў творчасці. Пасля вайны жыў у Клюкавічах, Янаве-Падляскім, у Нурцэ. У 1964 пераехаў у Сямятычы, працаваў інструктарам жывапісу ў Сямятыцкім ДК. Член Саюза польскіх мастакоў. Аўтар шэрагу твораў “Рыначная плошча” (1974), “Акупацыя” (1969), “Прадаўцы біжутэрыі” (1971), “Магазін скабяных тавараў” (1971), “Арыштаваны”, “Расстрэл яўрэяў”, “Гета, апошні акт” і інш.

Літаратура:

1. Мусевіч, Г. Юзэф Харытон – мастак незвычайны / Георгій Мусевіч // Навіны Камянеччыны. 2007. 1 верасня. С. 7.
2. Волкович, А. Высоковский Шагал : штрихи к портрету художника Юзефа Харитона / Александр Волкович // Брестский курьер. 2007. № 33. С. 22.
3. Юзэф Харитон // Высокое / Ю. Сахарчук [и др.]. Брест, 2012. С.119-121.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского