У дзiцяча-юнацкiм сектары Камянецкай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iмя У. М. Ігнатоўскага адбылася творчая сустрэча вучняў 11 класса СШ №1 з супрацоўнiцай раённай газеты “Навiны Камянеччыны”, выдатнай пісьменніцай, членам Саюза пiсьменнiкаў беларусi Настассяй Нарэйка.
Размова атрымалася вельмі душэўнай, бо гучала родная мова, якую Настасся Нарэйка лічыць самай прыгожай і мілагучнай. Госця распавядала пра свой творчы шлях, першы верш, напісаны ў 10-гадовым узросце. Чытаючы вершы, аўтарка акунала вучняў у атмасферу кожнага свайго твора. Іх вельмі ўразілі яе багаты слоўнікавы запас, здольнасць так выразна фармуляваць свае думкі. Кожнае слова, сказанае госцяй, было шчырым! Школьнікі ахвотна задавалі пытанні і з лёгкасцю перакладалі на беларускую мову, прапанаваныя ёю няпростыя словы. Самыя лепшы знаўца роднай мовы і аўтар самага цікавага пытання атрымалі невялікія падарункі.
Сваім візітам Настасся Нарэйка паказала, як важна шанаваць родную мову і нагадала, наколькі вялікую ролю адыгрывае літаратура ў жыцці кожнага чалавека. Да мерапрыемства была аформлена кнiжная выстава “Да роднай мовы крок зрабi…”



