Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Высокі лад душы і творчасці»

   Творчая сустрэча вучняў 4 «Б» класа СШ №1 з паэткай, празаікам, журналістам Настассяй Нарэйкай адбылася ў Камянецкай дзiцячай бiблiятэцы 21 сакавiка. Маладая, таленавітая, з добрым сэрцам, нібыта сапраўдная чараўніца, – такой прадстала пісьменніца перад юнымі чытачамі. Настасся Нарэйка працуе адказным сакратаром у раённай газеце «Навіны Камянеччыны», з’яўляецца аўтарам кнігі «Магдэбургскае права маёй душы», за якую атрымала прэмію аблвыканкама імя У. Калесніка.
   На роднай мове, прызналася паэтка, размаўлялі заўсёды і дома. Вось чаму так пранікнёна, пяшчотна, мілагучна гучаць яе паэтычныя радкі, кранаюць сэрца аповеды пра родную старонку і любоў да яе. Душэўная цеплыня і шчырасць паэткі захапілі вучняў, зачаравалі неверагодная прыгажосць беларускай мовы, арыгінальнасць вобразаў і драматычная лірычнасць твораў. Цікава юным чытачам было дазнацца і пра школьнае жыццё пісьменніцы, першае безадказнае каханне, якому было прысвечана шмат вершаў. Ахвотна творца адказвала і на пытанні, якіх было нямала. Да мерапрыемства аформлена кнiжная выстава «Настасся Нарэйка: такая як ёсць». 
   Сустрэча пісьменніцы з чытачамі адбылася цікавай і запамінальнай.

IMG_20240321_155655.jpgIMG_20240321_155736.jpgIMG_20240321_155947.jpg

IMG_20240321_160039.jpg  IMG_20240321_160219.jpgIMG_20240321_160607.jpgIMG_20240321_163912.jpg

IMG_20240321_160016.jpgIMG_20240321_163812.jpgIMG_20240321_170035.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского