Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«З родным словам круглы год»

   изображение_viber_2024-02-20_14-54-27-554.jpgУ Камянецкую дзiцячую бiблiятэку былi запрошаны вучнi 6 «Б» класса СШ №1 на літаратурна-пазнавальную гульню «З родным словам круглы год».
    На працягу мерапрыемства бібліятэкар імкнулася паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавяла аб тым, які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове. Дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні «Перакладзі», дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы.
    Вучнi паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. У выкананні вядучага прагучалі вершы пра родную мову. Была аформлена кнiжная выстава «Слаўнае багацце мовы».




изображение_viber_2024-02-20_14-54-41-861.jpg

изображение_viber_2024-02-20_14-55-11-538.jpgизображение_viber_2024-02-20_14-54-13-384.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского