Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Запрашаем да Купалы”

   У кожнай літаратуры ёсць вялікія паэты — выразнікі дум і спадзяванняў народа. Да такіх паэтаў належыць Янка Купала - выдатны народны пясняр, класік беларускай літаратуры.У творчасці Янкі Купалы, у яго непаўторным таленце беларускі народ увасобіў «сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваей глыбокай чалавечнасці, сваей мудрай філасофii, сваей любві да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека».
   На працягу тыдня у Камянецкай дзiцячай бiблiятэцы працавала тэматычная пляцоўка “Запрашаем да Купалы”, якая сустракала дзяцей і дарослых на вуліцы кніжнай выставай “Побач з Купалам”. На вышытым прыгожым беларускім арнаментам абрусе былі прадстаўлены кнігі беларускага песняра “З кутка жаданняў”, “Для тых, якіх люблю”, “Мне сняцца сны аб Беларусі…” і многія іншыя. Некалькі раскрытых кніг з назвай «Біяграфія Янкі Купалы» дапаўнялі гэты цудоўны нарыс.
   Бібліятэкарамi была праведзена лiтаратурная гадзiна “Ён i сёння з намi, наш Купала!”, дзе дзецi і іх бацькi мелi магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка, яго творчым шляхам. Наведвальнікі з захапленнем чыталі вершы на роднай мове народнага песняра «Вясна», «Дуб», «Жняя», «Юрачка», «Бай» ,”Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, «Чым хата багата» і інш. Некалькі раз перачытвалі верш “Улетку”:

Соладка ўлетку ў дзень ройны
Ў зелені, ў кветках купацца,
З ветрам гуляць неспакойным,
З сонцам гуляць, цалавацца!
5.jpg6.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского