Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Мовы роднай чароўныя словы»

   У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. З гэтай нагоды ў Камянецкай дзiцячай бiблiятэцы кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць прыняць удзел ў iнфармацыйным відэа экскурсе «Мовы роднай чароўныя словы». Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц беларускай мовы, пазнаёміліся з вершамі, апавяданнямі, казкамі, беларускіх аўтараў. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў – гэта няпоўны пералік аўтараў, па творах якіх можна вывучаць беларускую мову. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі. Пазнаёміліся з літаратурнай выставай «Слаўнае багацце мовы», якая складалася з двух раздзелаў. Першы раздел змяшчаў мастацкія творы беларускіх аўтараў, другі – разнастайныя правілы беларускай мовы. У канцы мерапрыемства паглядзелі ўсе разам відэафільм  «Старонкі моўнай скарбонкі» i пазнаёмiлiся з новымi часопiсамi.
   Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць - «зямлі бацькоўскай слова!».

3.jpg2.jpg4.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского