Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Чалавек вялiкай душы i таленту»

5.jpg   30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння  Івана Шамякіна — народнага пісьменніка, класіка нашай нацыянальнай літаратуры, грамадскага дзеяча. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы, вядомыя нам са школы, перакладзены больш чым на 30 моў свету. Іван Шамякін належыў да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
   З гэтай нагоды у Камянецкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў аформлена юбiлейная кніжная выстава-знаёмства «Чалавек вялiкай душы i таленту». Увазе вучням прадстаўлены аповесці “Помста”, “Гандлярка і паэт”, “Ахвяры”, раманы “Глыбокая плынь”, “Снежныя зімы”, “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка” і іншыя.
   Аматары творчасці пісьменніка могуць наведаць выставу, каб глыбей пазнаёміцца з творчасцю Івана Шамякіна, кожны твор якога — старонка жыцця беларускага народа, яго гісторыі.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского