Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
«Увесь дзень чытаем услых»

   У дні восеньскіх канікул Камянецкую дзіцячую бібліятэку традыцыйна наведалі навучэнцы 2 класа Хадасоўскай сельскай школы, для  якіх адбылася экскурсія па бібліятэцы. Дзеці даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і абыходжання з кнігай. Бібліятэкар расказала пра цікавыя і разумныя кнігі, энцыклапедыі, слоўнікі, дзіцячыя часопісы, якія могуць стаць добрым сябрам для кожнага. 
   Госці бібліятэкі сталі ўдзельнікамі літаратурнай эстафеты-акцыі "Увесь дзень чытаем услых". Дзеці з цікавасцю слухалі апавяданні беларускіх пісьменнікаў: Г. Нічыпаровіча, Г. Аўласёнка, Я. Галубовіча. Асабліва спадабалася ім апавяданне Аляксея Якімовіча "Хто самы старанны". Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Беларускія пісьменнікі дзецям".

3.jpg1.jpg2.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе