Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
"Расці з кніжкай, маленькі”

     Мерапрыемства пачалось з прэзентацыі кнігі І. Юркіна “Маша і яе сябры”. Галоўная гераіня апавяданняў – цікаўная і вяселая дзяўчынка. Яна любіць звяроў і птушак, клапоціцца пра іх. А яшчэ яна вялікая “выдумляльшчыца”…
   Бібліятэкар прадставіла прысутным кнігу, расказала пра аўтара, які, дарэчы, не толькі пісьменнік, але і аўтар слоў многіх вядомых песень. Дзеці ўважліва паслухалі апавяданне “Рыжуля”, затым па ланцужку прачыталі “Свята першага агурка”і прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні прачытаных вяселых гісторый.
   Акрамя таго, бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры “Любіць і чытаць сваё”. Такім чынам пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з новымі выданнямі кніг А. Масла, А. Якімовіча, Э. Паповай, Т. Бунта, Я. Галубовіча і інш., зборнікамі твораў для пазакласнага чытання “Беларуская вясна” і “Беларуская зіма”. Асабліва зацікавілі ўсіх кнігі “Як жылі продкі” і “Першыя людзі на зямлі Беларусі” з серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”.
   Мерапыемства прайшло цікава і пазнавальна.

1.jpg4.jpg2.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе