Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Сімвалы беларускай вечнасці
Сімвалы беларускай вечнасці Автор: Марзалюк, І.
Место издания: Мінск
Издательство: Беларусь
Год издания: 2023
Кол-во страниц : 319
   У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці». Аўтарам кнігі з’яўляецца вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальной акадэміі навук Беларусі, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат беларускага парламента – Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксандравіч Марзалюк. Кнігі І. Марзалюка заўсёды выклікаюць шырокі рэзананс у беларускім грамадстве. І яго чарговая кніга, якая пабачыла свет зусім нядаўна, не з’яўляецца выключэннем. Кніга прысвечана  актуальным пытанням беларускай гісторыі, якія цесна звязаны з нашай сучаснасцю. Фактычна яна нарадзілася з аўтарскага тэлепраекта “Сімвалы беларускай вечнасці”. Пры гэтым мінулае, пра якое разважае аўтар у кніге, – гэта  актуальнае гістарычнае мінулае, гэта той шлях, праз які прайшла Беларусь у сваім развіцці да сучаснай дзяржавы. Гэта кніга – пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці, пра нашы гістарычныя сімвалы і вытокі, пра нас, пра нашых продкаў. На падставе шырокіх гістарычных крыніц,  значная частка якіх друкуецца ўпершыню, аўтар гаворыць аб гістарычных традыцыях беларусаў, аб вытоках беларускай нацыі, якія ўвасоблены ў сучасным дзяржаўнам ладзе краіны, аб тым, што такое патрыятызм для беларусаў, для якіх слова “Радзіма” не з’яўляецца пустым гукам, а мае высокі сэнс і гонар.  

Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского