Выданне падрыхтавана ў Год культуры для папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны вобласці. Змяшчае інфармацыю аб рабоце па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, значных аб'ектах рэстаўрацыі, вядомых помніках гісторыі і культуры, праяўлення творчасці чалавека, нематэрыяльнай духоўнай спадчыне, унікальных выданнях і музейных прадметах, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэк і музеях вобласці. Кніга будзе прадстаўляць цікавасць навуковым спецыялістам, шырокаму колу грамадскасці, вучнёўскай і студэнцкай моладзі.