Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Каменецкая вежа

                                                                                        Камянецкая вежа

    Унікальны помнік абарончага дойлідства ўсходніх славян. Размясцілася яна на высокім пагорку побач з паўнаводнай калісьці ракой Лясной. На 30 метраў ускінулася ўгору велічнае збудаванне. Каранаваныя прамавугольнымі зубцамі магутныя сцены надаюць вежы падабенства да велізарнай шахматнай фігуры — ладдзі. Ніжэй зубцоў прасочваецца выкладзеная каляровай цэглай стужка старажытнаславянскага ўзору. Іншыя дэкаратыўныя і канструкцыйныя элементы носять адбітак ранняй готыкі і раманскай архітэктуры.
    3будаванні тыпу Камянецкай вежы называюцца данжонамі. Данжон—гэта галоўная вежа феадальнага замка, якая служыла месцам апошняй абароны і ўкрыццём пры нападзе ворага. Мела памяшканні для жылля і запасаў правіянту. Яна стаяла асобна ад іншых замкавых умацаванняў і была разлічана на кругавы абстрэл ворагаў. Такія вежы характэрныя для сярэдневяковай еўрапейскай ваен-най архітэктуры. Ў X стагоддзі яны распаўсюдзіліся на паўночных і заходніх землях Еўропы,у XIII— у Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Прыбалтыцы. З'явіліся данжоны і на тэрыторыі сучаснай Беларусі — у Гродне, Брэсце, Тураве, Навагрудку, Камянцы, Полацку. Да нашых дзён захаваўся ўсяго адзін — камянецкі.
    Будаўніцтва данжонаў было абумоўлена зменай тактычных прыёмаў асады і абароны. Пры штурме пачалі ўжывацца спецыяльныя прыстасаванні: ірвы завальваліся вязанкамі галля — фашынамі, для пад'ёму на сцены выкарыстоўваліся лёгкія прыстаўныя лесвіцы. Але галоўным дасягненнем сярэдневяковых захопнікаў з'явілася вынаходніцтва каменямётных машын вялікай разбуральнай сілы. Яны кідалі камяні такой вагі, «якоже можаху четыре человеки сильнии подъяти», і, што немалаважна, устанаўліваліся на адлегласці 100—150 метраў ад сцен асаджанага горада. Калі раней стральба з га-радскіх сцен не дазваляла наблізіцца да іх ушчыль-ную, то каменямёты далі магчымасць яе параліза-ваць. Дастаткова было ўдарамі каменняў пашко-дзіць які-небудзь участак сцяны — і абаронцы пазбаўляліся прыкрыцця. Абстрэлам гэтага ўчастка з лукаў затым падаўлялася стралковая абарона, па-сля чаго паспяховае пераадольванне сцяны было забяспечана. Такім стаў асноўны прынцып штурму, і старыя тыпы крэпасцяў паступова страцілі сваё ранейшае значэнне.
    Вось тады і ўзніклі каменныя і цагляныя данжоны як цэнтры абароны крэпасцяў. Яны давалі магчымасць абаронцам весці прыцэльную стральбу з лукаў і самастрэлаў, забяспечвалі дальні абстрэл вялікіх тэрыторый, былі практычна непрыстулнымі для тагачаснай асаднай тэхнікі.
    У XIII ст. значная частка сучаснай нам Брэсцкай вобласці пад назвай зямлі Берасцейскай належала галіцка-валынскім князям. Яна клінам урэзвалася паміж Мазовіяй з адкаго боку і Чорнай Руссю і Літвой—з другога і была слаба звязана з Вальнню, абмежаваная ад яе балотамі і лясамі па верхняй Прыпяці і Мухаўцу. Горад Бярэсце меў пэўную самастойнасць і развіваўся як гандлёвы і рамесленны цэнтр. Побач праходзілі важныя гандлёвыя і ваенна-стратэгічныя шляхі, што абумовіла пабудову драўлянага замка і ўмацаванняў для аховы караванаў. За правоз тавараў тут бралі мыту (пошліну).
    За валоданне Берасцейскай зямлёю ваяўнічыя суседзі вялі зацятую спрэчку, якая каштавала вялікіх ахвяр. У пачатку стагоддзя на прыбужскія землі і Бярэсце прэтэндавалі польскія князі Конрад Мазавецкі і Лешка Кракоўскі. Яны нават часова захапілі іх, аднак пад націскам мясцовага насельніцтва вымушаны былі адступіць. Неўзабаве часткай тэрыторыі з горадам Дарагічынам завалодалі рыцары Дабжынскага ордэна. У 1237 г. іх разбіў і прагнаў галіцка-валынскі князь Данііл Раманавіч.
    У 1240 г. сюды дакацілася мангола-татарская лавіна. Няпрошаных гасцей хлебам-соллю не сустракалі. Пра гэта сведчыць Іпацьеўскі летапіс: «Данилови же со братом пришедшу ко Берестью, и не возмогоста ити в поле, смрада ради множьства избъеных». Пра захоп або разбурэнне горада лета-пісец не паведамляе. А ўсе ж буйныя гарады Галіцка-Валынскага княства ў 1240—1241 гг. мангола-татары ўзялі штурмам. Поспеху заваёўнікаў садзей-нічала не толькі колькасная перавага, але і добра распрацаваная тактыка штурму, выкарыстанне мноства каменямётаў. Цяжкі быў урок, але ён не прайшоў марна. Нягледзячы на тое што захопнікі прымушалі насельніцтва гарадоў знішчаць усе ўмацаванні, у аддаленых раёнах княства разбуранае аднаўлялася і нават будаваліся новыя гарады. 
    Вось так аднойчы князь Уладзімір Васількавіч, што правёў сваё княжанне ў бесперапынных бітвах, задумаў узмацніць паўночную граніцу Берасцейскай зямлі. Галіцка-валынскі летапіс пад 1276г. захаваў прыгожы аповяд пра заснаванне Камянца валынскім князем Уладзімірам Васількавічам: «I затым уклаў Бог добрую думку ў сэрца князю Уладзіміру, задумаўся ён, каб дзе-небудзь за Бярэсцем збудаваць горад. I ўзяў ён кнігі прарокаў, у думках кажучы сабе: «Госпадзе Божа, моцны і ўсемагутны, які сваім словам стварае і разбурае, што Ты, Госпадзе, укажаш мне, грэшнаму рабу свайму, тое я і зраблю». Разгарнуў кнігу, і выпала яму прароцтва Ісайі: «Дух Госпада на мне, дзеля яго Бог памазаў мяне дабра весціць жабракам, паслаў мяне вызгаяць сэрцы ў скрусе, аб'явіць палонным вызваленне і сляпым вяртанне зроку ... іх назавуць народам праведным, садам Гасподнім у славу яго, і забудуюць пустэчы вечныя, раней запусцелыя, адновяць разбураныя гарады, апусцелыя з даўнейшых родаў». Князь Уладзімір з гэтага прароцтва зразумеў міласць Боскую да сябе і пачаў шукаць адпаведнае месца, дзе б паставіць горад.  Па яго загаду вопытны ў дойлідстве муж Алекса, які яшчэ пры бацьку Уладзіміра «многы городы рубя», адправіўся за балоцістую Прыпяць і Мухавец на пошукі месца для новага пасялення. 3 мясцовымі жыхарамі ён прайшоў на вёслах уверх па рацэ Лясной і аблюбаваў стромкі бераг з узвышэннем непадалёку. Пасля гэтага задаволены градаруб вярнуўся да князя. Уладзімір Васількавіч з чэляддзю і баярамі адправіўся на агледзіны і ўхваліў выбар Алексы.
    У хуткім часе пагорак ажыў, абудзіўся гоманам людзей. Яны выкарчоўвалі дрэвы, будавалі жыллё, умацаванні, капалі абарончыя ірвы, насыпалі валы. Над Лясной паўстаў горад, пацясніў магутных зуброў і іншых дзікіх звяроў. А неўзабаве над пушчанскімі прасторамі, апавітымі звілістай стужкай ракі, горда ўзнялася ўгору вежа. Дакладнай даты яе ўзнікнення не захавалася. Аднак у Іпацьеўскім летапісу пад 1276 годам запісана: «И улюби место то над берегомь рекы Лысны и отереби  и потомь срубн на немь городъ и нарче  ему Каменець зане быс земля камена». Згадванне пра вежу сустракаецца ў пасмяротным пахвальным слове князю Уладзіміру Васількавічу. Яно пазначана 1289 г. Услаўляючы дзяржаўныя заслугі валадара і яго асабістыя вартасці, валынскі летапісец паведамляе пра князя Уладзіміра Васількавіча, які памёр у Любомлі 10 снежня 1289г.: .: «Ён быў многаразумны кніжнік і філосаф, якога не было на ўсёй зямлі і пасля яго не будзе. Тым, хто прасіў, даваў, голых адзяваў, даўжнікоў выкупляў... за гады княжання свайго многія гарады збудаваў пасля бацькі свайго. Пабудаваў ён Бярэсце, а за Бярэсцем пабудаваў горад на пустым месцы, названым Лестне, і даў яму імя Камянец... У ім ён пабудаваў каменную вежу вышынёю ў 17 сажняў, вартую здзіўлення ўсіх, хто яе бачыць
    Драўляныя ўманаванні горада былі з трох бакоў акружаны земляным валам і абарончым ірвом, а з чацвёртага іх надзейна ахоўвала рака. У цэнтры знаходзілася вежа-данжон—аснова абароны. Таўшчыня яе сцен — да 2,5 метра. Паспрабуй, прабі іх каменем! Ды і ўстанавіць штурмавую тэхніку на адлегласці яго палёта было нялёгка. Размешчаная на вышыні 30 метраў баявая пляцоўка прыкрывалася 14 прамавугольнымі зубцамі і дазваляла весці прыцэльную стральбу па ворагу. Каб лепш назіраць за ім у час інтэнсіўнага абстрэлу, у зубцах ёсць шчыліны. Вежа стаіць на падмурку з палявых каменняў. Яго знешні дыяметр дасягае 16 метраў, вышыня — больш чым 2 метры. Сцяна нулявога паверха мае вышыню 2,4 метра, знадворку абкладзена цэглай, з сярэдзіны — палявым каменнем.
    У вежы захаваліся гнёзды ад драўляных бэлек перакрыццяў, што дзялілі яе на пяць ярусаў. Кожны з іх мае байніцы: першы — 2, другі і трэці — па 3, чацвёрты — 2, пяты — 4. Байніцы чатырох ніжніх ярусаў пашыраюцца ўсярэдзіну і зверху заканчваюцца паўцыркульнымі аркамі. У адрозненне ад іх байніцы пятага яруса пашыраюцца і ўсярэдзіну, і вонкі. Форма іх стрэльчатая. Паміж гэтымі байніцамі размяшчаюцца чатыры плоскія нішы. У старажытнасці іх тынкавалі і бялілі.
    У чацвёртым ярусе ў бок ракі бачны вялікі стрэльчаты праём, пад ім — адтуліны ад кансольных бэлек, на якіх у мінулым трымаўся балкон. Над пятым ярусам яшчэ захаваліся рэшткі цаглянага кўпальнага скляпення на патоўшчаных рэбрах — нервюрах. Яны заканчваюцца ўнізе невялікімі кранштэйнамі і вузкім паяском, што праходзіць вакол сцяны пабудовы. Там жа, ля скляпення, знаходзяцца чатыры нішы для сцёку вады.
    У свой час усе пяць ярусаў былі злучаны паміж сабой драўлянымі лесвіцамі. Яшчэ адна, цагляная, схавана ў тоўшчы сцяны. Яна вядзе з пятага яруса на баявую пляцоўку і асвятляецца двума невялікімі вокнамі. Агульная плошча паверхаў пераўзыходзіла 300 квадратных метраў. На такой плошчы магла рамясціцца і актыўна ўдзельнічаць у абароне вялікая колькасць людзей.
    Звернем увагу на старажытную муроўку. Для яе характэрна чаргаванне ў кожным радзе двух лажкоў і аднаго тычка. Гэты найбольш старажытны ў Еўропе спосаб называецца вендскім. Узнік ён у Ламбардзіі ў канцы XII ст., а затым распаўсюдзіўся ў Германіі, Польшчы, Лізоніі. Камянецкая вежа— першае вядомае збудаванне XIII ст. на тэрыторыі Беларусі, што змуравана «па-вендску» і мае расшыўку швоў.
    Камянецкую вежу нярэдка называюць Белай. Павялося гэта з лёгкай рукі краязнаўцаў XIX ст., якія памылкова лічылі, што ў старажытнасці данжон бялілі. Па сутнасці ж Камянецкая вежа ніколі белай не была. Бяліліся толькі нішы, што размешчаны на ўзроўні пятага яруса. Сапраўдны яе колер абумоўлены колерам цэглы — цёмна-чырвонай і жоўтай. Яна надзвычай трывалая. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ёю можна выкрэшваць агонь. А называецца яна пальчаткай, бо старажытныя майстры па адной грані сырой цагліны праводзілі пальцамі і пакідалі на ёй прадольныя барозны. Мяркуецца, што гэтыя барозны рабіліся для лепшай трываласці муроўкі.
    Пры мураванні Камянецкай вежы выкарыстоўвалася і вялікамерная профільная цэгла, але толькі для дэкаратыўных элементаў. Яны нешматлікія. Воблік вежы, як і большасці сучасных ёй абарончых збудаванняў, просты і лаканічны. Выцягнутыя ўгору формы круглай у плане вежы крыху дэкарыраваны стрэльчатымі праёмамі і вокнамі з трохлопаспцевым                                                     завяршэннем, архівольтам (вокнавым абрамленнем) стрэльчатага праёма на ўзроўні чацвёртага яруса, нервюрным скляпеннем на «гірках». Усе гэтыя элементы ўласцівыя для гатычнай архітэктуры. Дэталі тонка абазначаны разам з паўцыркульнымі аркамі ніш і байніц, што носяць сляды больш ранняй раманскай архітэктуры. Завяршае вежу дэкаратыўная паласа з чатырох цаглін, што пастаўлены рубам пад вуглом да паверхні фасада. Старажытнаславянскі арнамент падкрэслівае спрадвечнасць мясцовых будаўнічых традыцый.
    ...У XIV ст. тэрытарыяльныя спрэчкі народаў працягваліся яшчэ з большай зацятасцю. У 1319 г. князь Гедымін завалодаў Бярэсцем, а пазней да Вялікага княства Літоўскага адышла ўся Берасцейская зямля. У 40-ых гадах XIV ст. у баявы паход выступіла войска польскага караля Казіміра III. Яно захапіла Львоў, Галіч, Уладзімір Валынскі, Бярэсце, Камянец і іншыя гарады. Аднак у тагачасных пісьмовых крыніцах не сустракаецца звестак пра тое, што Камянецкая вежа была ўзята штурмам.
    Пераменлівы   ваенны   поспех  прымусіў   Казіміра III пакінуць большую частку сваіх новых заваёў. Па трактату 1366 г. ён адрокся ад праў і на Бярэсце, Дарагічын, Мельнік, Бельск, Кобрын, Камянец у карысць Вялікага княства Літоўскага.
    Мінула зусім нямнога часу, і знайшліся новыя прэтэндэнты на шматпакутную зямлю. У 1373 г. Камянец разбураюць тэўтонцы. Горад моцна пацярпеў ад набегаў тэўтонскіх комтураў яшчэ ў 1378 і ў 1379гг. Зноў крыжакі спусташаюць гэты край, забіраюць у палон нямала людзей. Аднак і на гэты раз старажытныя летапісы нічога не гавораць   пра  тое,  што   Камянецкую    вежу  захапіў вораг. Чарговымі ахвярамі памечаны год 1383-і. Камянец апынуўся ў руках польскага князя Януша Мазавецкага. Прыкладна праз год у горад увайшлі пасля тыднёвай асады воіны вялікага князя літоўскага Ягайлы.
    Нарэшце ваяўнічыя суседзі вырашылі сур'ёзна падумаць пра тое, як аб'яднаць свае намаганні для барацьбы з воінствам Тэўтонскага ордэна. У 1385г. унія Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў крэве злучыла іх сілы супраць крыжакоў. Ягайла абавязваўся «на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да кароны Польскай». Беларускія і літоўскія феадалы пры падтрымцы насельніцтва намагаліся аднавіць сваю палітычную ролю ў дзяржаве. Не абмінула полымя гэтай барацьбы і Камянец. Сюды зноў прыйшло войска Ягайлы, якое з вялікай цяжкасцю, пасля энергічнай асады ўзяло горад.
    Тым часам агрэсія крыжакоў пашыралася. Паступова Тэўтонскі ордэн захапіў тэрыторыю паміж вусцямі Віслы і Нёмана, Усходняе Памор'е, Эстляндыю, Жэмайцію, востраў Готланд, Новую Марку. На тайнай сустрэчы ў 1408 г., якая адбылася ў Новагародку, польскі кароль Ягайла і вялікі князь літоўскі Вітаўт вырашылі пачаць вайну супраць ордэна, а праз год у Бярэсце дамовіліся аб летняй кампаніі 1410 г.
    Праз нейкі час Камянецкая вежа маўкліва благаслаўляла жыхароў горада, што са зброяй падаліся ў бок Бярэсця. У Берасцейскай харугве яны прынялі ўдзел 15 ліпеня 1410 г. у пераможнай бітве пад Грунвальдам. Ля сцен вежы сустракаў Камянец сваіх герояў.
    У 1413—1566 гг. Камянец быў цэнтрам павета ў Трокскім ваяводстве. У 1518 г. ён атрымаў права на самакіраванне (магдэбургскае права). Жыхары гарадоў, што карысталіся ім, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваявод, старост і іншых дзяржаўных асоб. Неўзабаве Камянец стаў значным гандлёвым цэнтрам. Тут развіваліся рамёствы, побач з вежай вырас палац, у якім спыняліся ўладары суседніх дзяржаў, прымаліся пасольствы. (Сярод жыхароў існавала паданне, што паміж палацам і вежаю ёсць падземны ход). Горад і замак так моцна панярпелі ад вайны ў сярэдзіне XVII ст., што сейм у 1661 г. вызваліў Камянец ад падаткаў на 4 гады. Пасля маскоўска-шведскага нашэсня замак страціў ваеннае значэнне, застаўшыся толькі дваром — цэнтрам староства. Інвентары Камянецкага замка XVIII ст. сведчань пра пакінутаснь вежы. Уезд у замак з боку горада вёў праз браму на вале, далей па мосне нераз роў, праз другую браму, па баках якой знаходзіліся карнары (замак выконваў і функныі вязніцы). За ровам па перыметры двор быў абнесены вастраколам. Усе пабудовы былі драўлянымі, шкло ў вокнах апраўлена рамкамі з дрэва і волава, камін з ляпнінай, пры ім печ кафельная з арламі... «За межамі замка на вале вежа, пад якой ёснь сховішча з дзвярамі ў яго на верхні ярус... Ніжні ярус без дзвярэй і якога-небудзь закрыцця, гэтая вежа зверху замуравана, у сярэдзіне паруйнавана, у вокнах няма шкла» (1728 г.). 
    Замак быў абведзены ровам і штакетнай агароджай. «Замкавая вежа круглая, высокая, мураваная, мае пад сабою склеп, напалову са скляпеннем. Да ўвахода ў склеп прыбудаваны тамбур з распілаваных бярвёнаў, з уваходнымі дзвярамі на завесах. Уваход у склеп ішоў праз такія ж дзверы, толькі з жалезнымі кратамі. Да вежы нядаўна прыбудаваны сені з абчэсанага дрэва, з дзвярамі і падлогай з дошак, і ў саму вежу вядуць такія ж сасновыя дзверы з плах, якія маюць шэсць фрамуг і падлогу з дошак». Пра верхнія ярусы ў інвентары 1757 г. не гаворыцца ні слова, відаць, яны ўжо ніяк не выкарыстоўваліся. Урэшце, у 1761 г. у Камянцы стаяў полк драгунаў, і цікаўны Удальрык Радзівіл, які служыў у ім, з афіцэрамі назіраў рэдкую астранамічную з'яву — праходжанне Венеры праз дыск Сонца. Тады яшчэ ніхто не зацікавіўся паходжаннем і гістарычнай каштоўнасцю вежы.
    Апошні вядомы інвентар Камянецкага замка за 28 снежня 1822 г. апісвае радавы скарбавы двор, не згадваючы ні пра валы, ні пра равы. Вежа аказалася ўжо зусім за яго межамі, з яе пачынаюць здабываць цэглу. «На правым баку за замкавым дзяцінцам стоўп, ці старажытная вежа, з цэглы вымуравана, вакол яе ўнізе штабель вынятай цэглы, пад ёю падвал з новым прыбудаваным тамбурам з сасновага дрэва, накрытым дранкай, з лесвіцай, умураванымі вушакамі і дзвярамі. С другога боку вежы зроблены склад... Наверсе вежы скляпенне з цэглы дзіравае. Унізе — лесвіца для магчымасці рамонту ўверсе гэтага будынка».
    Здзіўляе, што ў 1826 г. імператар Мікалай I загадаў не разбураць старажытныя пабудовы, у прыватнасці замкі, аднак і рамантаваць толькі вароты ў іх ці патрэбныя памяшканні. Затым пытане аб аб рамонце вежы ўзнікала ў 1853 - 1866гг. У 1869 – 1881гг. улады зноў зацікавіліся Камянецкай вежай. У 1899 г. па просьбе Імператарскай археалагічнай камісіі акадэмік архітэктуры У. В. Суслаў даследаваў Камянецкую вежу і склаў праект яе рэстаўрацыі. Імператар Мікалай II наказаў абмежавацца неабходнымі работамі: 1) аднавіць знешнюю абліцоўку сцен і ваконных праёмаў там, дзе яна пашкоджана; 2) паправіць зубцы па чарцяжу акадэміка Суслава і накрыць іх каменнымі плітамі; 3) унутры вежы наверсе зрабіць канічны дах, які не павінен узвышацца над зубцамі і аснова якога павінна знаходзіцца на ўзроўні паміж зубцамі для стоку вады. 
    У пачатку XX ст. на Камянецкую вежу звярнулі ўвагу як на гістарычны і архітэктурны помнік. Першыя рэстаўрацыйныя  работы былі выкананы ў 1903 – 1905гг.: закладзены цэглай разбураныя ўчасткі сцен і зубцоў, пакладзены драўляныя бэлькі і перакрыцці паміж паверхамі. Апрача таго, быў адкінуты ад сцен вежы слой зямлі глыбінёю 3 м і абкладзена каменнямі паверх вала, які пры гэтым утварыўся. Такім чынам, адкрыўся знадворку ніжні ярус вежы, які ў інвентарах лічыўся падвалам (мяркуючы па камянях у сценах унутры, ён і служыў складам-«лядоўняй» лля захоўвання прадуктаў).
    У маі 1960г. быў адкрыты музей “Камянецкая вежа” – філіял Брэсцкага краязнаўчага музея, працаваў ён сезонна.
    У перыяд з 1996 па 2004гг. адбылася другая рэстаўрацыя Камянецкай вежы па праекту архітэктара У. М. Казакова. Адначасова з рэстаўрацыяй вяліся рамонтныя работы.
    У 2005г. у музеі “Камянецкая вежа”  адкрыта новая экспазіцыя, якая распавядае аб гісторыі зямлі Камянецкай і слаўным мінулым данжона з 13 па 16 стагоддзі.

    У наш час Камянецкая вежа абвешчана помнікам гісторыі і культуры, узята пад ахову дзяржавы. 


© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского