Семакоў Вячаслаў Васільевіч (28.11.1938, г. Харкаў (Україна) – 05.07.2009), беларускі вучоны-энтамолаг, краязнаўца. Кандыдат біялагічных навук (1969). Заслужаны вынаходнік СССР (1986). Скончыў Харкаўскую аграрную акадэмію (1961). Працаваў на Камчацкай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. З 1974 ва Усесаюзным НДІ сельскагаспадарчай мікрабіялогіі (Ленінград). У 1995-98 намеснік генеральнага дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Даследаваў гісторыю Белавежскай пушчы. Аўтар кніг “Беловежская пуща – 1902-2002 гг.” (2002), “Беловежская пуща. Краткий исторический очерк” (2001, сум. з Чэркасам), “Беловежская пуща. Страницы истории” (2007) і інш.