Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Саевіч Канстанцін Фёдаравіч

Саевіч Канстанцін Фёдаравіч.jpg   Саевіч Канстанцін Фёдаравіч (12.07.1956, в. Ясень Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), беларускі вучоны. Вучыўся ў Камянюцкай СШ, у Камянецкай музычнай школе. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны інстытут імя Кірава (1978). У 1981-1991 працаваў старшым інжынерам Негарэльскага вопытнага лясгаса, начальнікам водна-балансавай станцыі БелУГКПА; у 1991-1994 начальнік Лясной спецыялізаванай станцыі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1994 кіраўнік экалагічнага цэнтра, прафесар кафедры Беларускага аграрнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2007 прафесар кафедры бяспекі жыццядзейнасці і курорталогіі факультэта “Вышэйшая школа турызму” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1984), доктар біялагічных навук (1992). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі (1990). Аўтар больш за 150 навуковых публікацый, 6 манаграфій, 20 брашур і інш. Аўтар зборніка музычных твораў “Песня ў сэрцах ветэранаў” (да 70-годдзя вызвалення Беларусі). Узнагароды: медаль “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” (2010), юбілейны знак “Беларускі саюз афіцэраў: 20 гадоў” (2012), медаль “За заслугі” 2 ступені (2014).

Літаратура:
1. Парафянюк, Г. Прысвяціў жыццё навуцы аб лесе // Памяць : Камянецкі раён. Мн., 1997. С. 490.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского