Панько Сяргей Уладзіміравіч (29.09.1962, г. Камянец Брэсцкай вобласці), беларускі вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1997). Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1985). З 1986 у Брэсцкай абласной бальніцы, з 1987 у Віцебскім медыцынскім інстытуце. З 1993 у Віцебскім філіяле навукова-даследчага клінічнага Інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). З 2000 начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. З 2004 загадчык кафедры Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Навуковыя працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытворчасці дыягнастычных прэпаратаў. Аўтар вучэбнага выдання “Анатомія чалавека” (2003) і інш.