Калтанюк Уладзімір Максімавіч (15.06.1938, в. Бялёва Камянецкага раёна – 04.04.2002), беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1966). Доктар медыцынскіх навук (1990); прафесар (1991); загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1992-1998); дэкан лячэбна-прафілактычнага факультэта ГрДМІ (1990-1997). Прафесар кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (1998). Аўтар звыш 80 навуковых прац і вучэбнага дапаможніка. Навуковыя працы па метадах дыягностыкі і хірургічным лячэнні органаў брушной поласці, медыцынскай дапамогі пры экстраннай хірургічнай паталогіі.