Леанід Кандратач Грэбень 18 жніўня 1888 у с. Крынкі Гродзенскай губерні (цяпер веска Крынкі Камянецкага раёна , Брэсцкай вобласці) ў сям’і земскага доктара. Скончыў школу, экстэрнам здаў экзамен за курс рэальнага вучылішча ў горадзе Рагачоў Магілёўскай губерніі.
У 1910 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію, служыў у Забайкаллі. У 1913 годзе скончыў Віленскае ваеннае вучылішча.
У гады Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Капітан 2-га Сібірскага сапёрнага батальёна, малодшы афіцэр 1-й сапёрнай роты. З 17 верасня 1914 г. знаходзіўся ў тэатры баявых дзеянняў. 18 лістапада 1914 г. быў паранены ў польскім г. Лодзь і адпраўлены на лячэнне ў Варшаўскі шпіталь. Быў удастоены Георгіеўскай зброі за знішчэнне моста каля в.Алеснікі, што засведчана ў загадзе 12-й арміі № 160 ад 13.02.1917 г.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. пакінуў армію і вярнуўся на радзіму. З 1918 г. працаваў настаўнікам у школе ў вёсцы Верычава Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі.
З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.
У 1921 г. паступіў у Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ім. К. А. Ціміразева, пасля заканчэння якой у 1924 годзе атрымаў прафесію агранома-жывёлавода. На фарміраванне яго поглядаў вялікі ўплыў аказалі выбітныя карыфеі заатэхнікі Е. А.Багданаў, М. І. Іваноў, П. Н. Куляшоў.
З 1924 па 1925 гг. працаваў выкладчыкам аграноміі Каломенскай школы сялянскай моладзі.
Са студзеня 1925 года Леанід Кандрацьевіч разам са сваім масцітым настаўнікам наладжвае даследчую працу ў Асканія-Нова (цяпер Біясферны запаведнік “Асканія-Нова” ім. Ф. Фальц-Фейна (сертыфікат ЮНЭСКА ад 15.02.1985 г.). Навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка заатэхнічнай доследнай станцыі Асканія-Нова (1925-1930). З першых дзён знаходжання ў Асканія-Нова праводзіць глыбокі аналіз векавой гісторыі тутэйшага авечкагадоўлі для таго, каб вызначыцца з прыярытэтамі яго развіцця на блізкую і далёкую перспектыву.
З 1930 года працаваў у Омску - прафесар, загадчык кафедры авечкагадоўлі Омскага зааветэрынарнага інстытута. Нароўні з выкладаннем разгортвае першыя ў Заходняй Сібіры селекцыйныя работы па стварэнні парод полутанкаруннай авечкагадоўлі.
У 1934 г. вярнуўся у Асканія-Нову і ўзначаліў навуковую частку інстытута. Працаваў намеснік дырэктара па навуковай частцы, загадчыкам лабараторыі свінагадоўлі (1934-1944). У 1938 годзе пачаў працу па вывядзенні хуткаспелай пароды свіней, добра прыстасаванай да мясцовых кліматычных умоў, у тым ліку пасьбе.
Навуковыя даследаванні набіралі тэмп, але ў 1941 годзе грымнула вайна, насоўвалася акупацыя поўдня Украіны. Зноў на плечы Леаніда Кандратавіча лягла адказнасць па выратаванні генафондных, пародных статкаў і дзікіх жывёл заапарка. У абстаноўцы недахопу рухомага саставу на чыгунцы, яму давялося асабіста арганізоўваць эвакуацыю жывёл сваім ходам. Шлях пралёг ад Асканія-Нова на Паўночны Каўказ, у Прыволжскія, Калмыцкія стэпы.
У Прыволжы прафесар Леанід Кандратавіч Грэбень быў побач з простымі жывёлаводамі, падбадзёрваў, патрабаваў, дысцыплінаваў, вёў да вызначанай мэты: захаванню генафонду жывёл для далейшага развіцця племянной справы, забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Толькі яго жалезная воля, выдатныя арганізатарскія здольнасці дазволілі выканаць задачу на магчыма аптымальным узроўні.
Пасля вызвалення Асканіі-Нова ў 1944 годзе Леанід Кандратавіч вяртаецца і пачынае наладжваць паўнавартасную даследчую працу. Гэты працэс быў няпростым з прычыны разбуранай аналітычнай базы. Леанід Кандратавіч паглыбіўся ў пытанні лінейнай гадоўлі, кансалідацыі пародных генатыпаў, арганізацыі племянной працы. На розных стадыях завяршэння пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі выведзеныя групы новых генатыпаў мяса-поўстных авечак.
Загадчык аддзела свінагадоўлі (1944-1953). старшы навуковы супрацоўнік-кансультант па свінагадоўлі і авечкагадоўлі (1953-1980) ВНДІ гібрыдызацыі і акліматызацыі жывёл (з 1953 г. — Украінскі НДІ жывёлагадоўлі стэпавых раёнаў Асканія-Нова).
Доктар с. - х. навук (1936). Акадэмік АН УССР і УАСГНІЛ (1948).
Яго аўтарытэт вучонага быў на вышэйшым узроўні, а створаная школа — больш за 50 дактароў і кандыдатаў навук — адрозніваецца грунтоўнасцю і прыхільнасцю навуковым ідэям. Апублікаваныя ім 250 манаграфій, 13 кніг і навучальных дапаможнікаў, мноства артыкулаў ўяўляюць вялікую навуковую каштоўнасць.
Навуковыя працы прысвечаны ўдасканаленню асканійскай танкаруннай пароды авечак і ўкраінскіх стэпавых белых свіней, вывядзенню новай пароды ўкраінскіх стэпавых рабых свіней. Аўтар метаду вывядзення ліній з двума родапачынальнікамі. Побач з ім усё сваё творчае жыццё ў Асканіі-Нова была родная сястра Алена Кандрацьеўна, кандыдат сельскагаспадарчых навук, таленавіты даследчык-свінавод. Характэрна, што на працэсе працы іх роднасныя адносіны ніколі не адбіваліся.
Леанід Грэбень - Заслужаны дзеяч навукі УССР (1973), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна (1936, 1949, 1968), 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1958), ордэнам «Знак Пашаны» (1966), залатым медалём № 1 ім. М. ф. Іванова (1971), шматлікімі медалямі.
Памёр Леанід Кандратавіч Грэбень 10 ліпеня 1980 года.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацы
Працы Л. К. Грэбеня
1. Гребень, Л. К. Овцеводство в Западной Сибири. - Новосибирск : Зап.-Сиб. краев. изд., тип. № 1 ЗСКИК'а, 1935. - 78, [2] с.
2. Гребень, Л. К. Племенная работа с тонкорунными овцами асканийской пароды / Всесоюз. науч.-исслед. ин-т гибридизации и акклиматизации животных Аскания-Нова им. акад. М. Ф. Иванова. - Москва : Сельхозгиз, 1951. - 112 с.
3. Гребень, Л. К. Украинские степные рябые свиньи. - Киев : Госсельхозиздат УССР, 1961. - 91 с.
4. Гребень, Л. К. Академик М. Ф. Иванов и его работы по выведению новых пород животных. - 2-е изд. - М. : Учпедгиз, 1956. - 125 с. с ил.; 1 л. портр.
5. Система овцеводства в степной зоне Украины / под ред. акад. Л. К. Гребня. - М. : Колос, 1972. - 264 с.
Аб жыцці і дзейнасці Л. К. Грэбеня
1. Гребень Леонид Кондратьевич // Советский энциклопедический словарь. Москва, 1990. С. 340.
2. Глазов, В. Леонид Гребень: научная и жизненная селекция академика из Крынок / В. Глазов // Брестский курьер. 2015. 26 марта (№ 13). С. 20.
3. Лаўранчук, Т. Акадэмік з Крынак / Т. Лаўранчук // Навіны Камянеччыны. 2014. 22 лютага. С. 22.
4. Пастухоў, І. Акадэмік з вёскі Крынкі / І. Пастухоў // Ленінец. 1988. 26 сакавіка (№ 37). С. 4.
5. Невядомская, Ф. К. Леонид Кондратьевич Гребень / [сост. Ф. К. Невядомская, Е. П. Тимофеев]. - М. : ЦНСХБ, 1980. - 32 с. - (Материалы к биобиблиографии деятелей с.-х. науки).