Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Гянко Нестар Карлавіч

Гянко Нестар Карлавіч.jpg   Гянко Нестар Карлавіч (22. 01.1839, г. Тадайлен Курляндскай губерніі (Латвія) — 28. 01. 1904, Ментона, Францыя), вучоны-лесавод, Ганаровы член Санкт-Пецярбургскага ляснога інстытута. Скончыў Санкт-Пецярбургскі лясны і межавы інстытут (1862). Працаваў таксатарам у Віленскай, Гродзенскай губерніях, дзе ўдзельнічаў у работах па развіццю гаспадаркі Белавежскай пушчы. Загадваў Шыповай рошчай у Варонежскай губерніі (1866-1876). Вучоны ляснічы Дэпартамента Удзелаў, заснавальнік і член Пецярбургскага ляснога грамадства. З 1877-1880 удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. У 1880 Нестар Карлавіч вярнуўся на лясную службу на пасаду малодшага вучонага-ляснічага ва Удзельнае ведамства. Гэты перыяд его дзейнасці вызначаецца як найбольш прадуктыўны. Асобна варта адзначыць яго працу ў Белавежскай пушчы, дзе ўпершыню на практыцы прымяніў раздзяленне плошчы лесу (больш 100 тыс. га) на тыпы лесанасаджэнняў. Фундаментальная праца аб Белавежскай пушчы не страціла каштоўнасці да нашага часу.

   Літаратура:
1. Чэркас, М. Стацкі саветнік яго імператарскай вялікасці / Мікалай Чэркас // Навіны Камянеччыны. 1999. 8 снежня. С. 3.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского