Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч

Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч.jpg   Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч “Запал да хірургіі не праходзіць. Хачу апераваць і аперую сам па два разы на тыдзень. Рукі не павінны забываць таго, чаму навучыліся. Пастаянна прысутнічае смага ўсяго новага: важна, каб ўрач быў Лекарам, а не «хірургам першага пальца правай ступні». Тады і жыццё цячэ цікавей, і галава хутчэй цяміць, і жыць хочацца.” А. Карпіцкі 

   Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянец Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй – спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшоў пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянню лазерных прамянёў на гнойныя раны, а лазер тады быў унове.
   Пасля заканчэння інстытута ў 1983 г. Аляксандр Карпіцкі два гады працаваў ардынатарам ў Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы (1985–1987).
   З 1987 па 1998 гг. А. С. Карпіцкі – малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. З 1998 па 2000 гг. загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 г. – галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы, дзе працуе звыш 2000 чалавек.
   Аляксандр Сяргеевіч, па водгуках калегаў, прыроджаны хірург, урач-практык, наватар, узмоцнена прасоўвае новыя методыкі і тэхналогіі абследавання і лячэння хворых, высокатэхналагічныя аперацыі. Яго «дзецішча» – таракальнае аддзяленне, якое ён адкрыў у бальніцы.
Карпіцкі А.С..jpg   За гады, што А. С. Карпіцкі ўзначальвае Брэсцкую абласную бальніцу, тут адбыліся вялікія дасягненні і перамены. Пад яго кіраўніцтвам адкрыліся і паспяхова функцыянуюць аддзяленні ангіяграфіі і рэнтгена-эндаваскулярнай хірургіі, кардыяхірургіі і кардыярэанімацыі, трансплантацыі, каардынацыі забору органаў і тканяў для трансплантацыі. Стварэнне аддзялення прамянёвай дыягностыкі дазволіла перайсці на кругласутачны фармат працы і вырашыла праблемы чарговасці для высокатэхналагiчных метадаў даследавання (КТ, МРТ) для стацыянарных пацыентаў.
   Створанае аб’яднанае аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі, нефралогіі і гемакарэкцыі дазволіла палепшыць пераемнасць у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з нефралагічным паталогіяй – ад дыягностыкі, да тэрапеўтычнага і хірургічнага лячэння. Уведзены ў строй новы інфекцыйны корпус, які складаецца з трох адасобленых будынкаў і якія не маюць аналагаў па сучасным выкананні і насычэнню абсталяваннем у рэспубліцы.
   Калектыў Брэсцкай абласной бальніцы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018). Па выніках 2017 г. у рэспубліканскім конкурсе «Лепшыя тавары (паслугі) Рэспублікі Беларусь» прысуджана спецыяльная ўзнагарода «Лепшы ў рэгіёне» ў намінацыі «Аказанне спецыялізаванай дапамогі даросламу і дзіцячаму насельніцтву», арганізацыя ўнесена ў каталог Рэспублікі Беларусь і на працягу двух гадоў мае права выкарыстоўваць лагатып. Брэсцкая абласная бальніца – першая ўстанова аховы здароўя ў Брэсцкай вобласці, якая ў ліпені 2018 г. атрымала сертыфікат менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015.
   Аляксандр Карпіцкі мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 260 друкаваных прац, у тым ліку трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Карпіцкія.jpg   Аляксандр Карпіцкі жанаты. У сям’і выраслі дзве дачкі Ганна і Наталля. Аляксандр Сяргеевіч чалавек уважлівы, верны і гаспадарлівы, вясёлы, таварыскі і юмарны, але разам з тым і ранімы, пяшчотны, асцярожны.  На пытанне карэспандэнта адной з абласных газет:  як ён адносіцца, калі хто-небудзь зазірае пад яго панцыр, ці часта вывешвае на душы таблічку: «Староннім уваход забаронены»? – Аляксандр Сяргеевіч адказаў: “Для старонніх і журналістаў - амаль заўсёды. Блізкіх і любімых людзей імкнуся не хваляваць, не плачу «ў камізэльку» дома, праблемы вырашаю ў сценах лякарні ці па інстанцыях. Нават у самыя цяжкія дні ніколі не перакладаў клопату, гора ці перажыванні на жонку. Наталля Уладзіміраўна таксама лекар - загадвае фізіятэрапеўтычнага аддзялення вобл-бальніцы. А дом добры тады, калі ў ім пануюць спакой і паразуменне, цёплая атмасфера, цікавыя гутаркі, спрэчкі ... У нас гэта ёсць.
   Аляксандр Сяргеевіч вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. Не аднойчы абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
   А. С. Карпіцкі ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014).

   29 чэрвеня 2023 года аднагалосным рашэннем дэпутатаў на пазачарговай 41-ай сесіі Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ХХVIII склікання Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».

 Літаратура:

1.    Карпицкий Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск, 2009. С. 99.
2.    Карпицкий, А. С. Брестская областная больница / А. С. Карпицкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147–148.
3.    60 лет Брестской областной больнице : справ.-информ. материал / отв. за вып. Т. В. Герасимчик. – Брест : Брестская типография, 2004. – 28 с. : ил.
4.    Актуальные вопросы хирургии : материалы XV съезда хирургов Республики Беларусь (Брест, 16–17 октября 2014 года) / [редактор Карпицкий А. С.]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 411 с.
5.    Карпицкий, А. С. Восстановление внутригрудных дыхательных путей при реконструктивных операциях (Экспериментально-клинические исследования) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.43 ; 14.00.27 / А. С. Карпицкий ; Витеб. гос. мед. ин-т. – СПб., 1998. – 33 с.
6.    Карпицкий, А. С. Дорогу осилит дерзающий : сенатор Александр Карпицкий – о работе, планах и COVID-19 / [Александр Карпицкий ; беседовала] Юлия Василишина // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 9 июня (№ 110). С. 8–9.
7.    Яскевіч, С. Фармат адкрытага дыялогу : [аб прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі сенатара А. Карпіцкага ў Камянецкім раёне] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 8 мая. (Мясцовае самакіраванне. № 17. С. 14).
8.    Янкина, А. На прием – к своему человеку / Анастасия Янкина // Навіны Камянеччыны. 2020. 22 лютага (№ 8). С. 2.
9.    Принцип добра : [75 лет отмечает Брестская областная больница] // Вечерний Брест. 2019. 13 декабря (№ 50). С. 2.
10. Шеламова, Т. «Закрепительная» терапия : [Министерство здравоохранения РБ присвоило Брестской областной больнице статус клинической] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2019. 20 декабря (№ 51). С. 3.
11.  Шеламова, Т. Александр Карпицкий: «Наукой заставила заниматься жизнь» : [в Брестской областной больнице открылся филиал кафедры общей хирургии Гродненского медуниверситета] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2019. 18 октября (№ 42). С. 5.
12.  Наш кандидат в Совет Республики // Навіны Камянеччыны. 2019. 21 верасня (№ 38). С. 3.
13.  Григорьев, В. Вотум доверия — Александру Карпицкому / Виктор Григорьев // Брестский вестник. 2019. 26 сентября (№ 39). С. 3.
14.  Главная больница : [подборка материалов о Брестской областной больнице к её 75-летию] // Вечерний Брест. 2019. 14 июня (№ 24). С. 3.
15.  Римошевская, Е. Наши почетные доктора : [о медиках, получивших звание «Почётный доктор Брестской областной больницы»] / Елена Римошевская // Заря. 2017. 14 декабря. С. 8.
16.  Карпицкий, А. С. Медицина и хай-тек! : [интервью с гл. врачом Брестской областной больницы, доктором медицинских наук, профессором А. С. Карпицким о достигнутых результатах в области здравоохранения с помощью высоких технологий и дальнейшых перспективах развития] / Александр Сергеевич Карпицкий ; беседовала Лариса Охремук // Заря. 2016. 23 июля. С. 4.
17.  Карпицкий, А. С. Главная благодарность – спасение жизни : [интервью с практикующим хурургом, доктором медицинских наук, профессором А. С. Карпицким о модернизации блока «Б»] / Александр Карпицкий ; беседовала Ирина Орлова ; фото Александра Шульгача // Заря. 2014. 27 ноября. С. 6.
18.   Карпiцкi, А. Каб людзям было камфортна і ўтульна / Аляксандр Карпіцкі ; запісала С. Таболіч // Народная трыбуна. 2010. 2 студзеня (№ 1). С. 3.
19.   Медаль «За працоўныя заслугі» : [атрымаў гал. ўрач Брэсцкай абласной бальніцы А. С. Карпіцкі] // Народная трыбуна. 2009. 27 чэрвеня. С. 1.
20.   Карпіцкі, А. Лячыца працай і сонцам : [кароткае інтэрв’ю з гал. урачом Брэсцкай абласной бальніцы напярэдадні 60-годдзя ўстановы] / Аляксандр Карпіцкі // Народная трыбуна. 2004. 17 студзеня.
21.   Карпiцкi, А. Скарб, якому няма роўных... / Аляксандр Карпіцкі ; [гутарыў] Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2001. 8 снежня.
 

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского