Урусаў Сямён Андрэевіч (каля 1610 – 1657), расійскі ваенны дзеяч. Князь, ваявода, баярын. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 узначаліў войска, якое павінна было заняць заходнюю частку Беларусі. 23. 11. 1655 войска Урусава разбіла атрад вялікага гетмана ВКЛ П. Я. Сапегі, што абараняў пераправу на р. Лясная. У канцы лістапада 1655 адбылася бітва каля в. Вярховічы. Нягледзячы на поспех Урусаў быў вымушаны адступіць.