Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Тызенгаўз Антоні .jpg

   Тызенгаўз Антоні (1733 — 31. 03. 1785). У ранняй маладосці падружыўся з будучым каралём С. А. Панятоўскім, разам выхоўваліся ў Воўчыне, вучыліся ў школе Воўчына, якую адкрыла Канстанцыя Чартарыйская. Атрымаў пасаду падскарбія надворнага літоўскага (з 1765). Пасада не адносілася да самых высокіх, але давала магчымасць кіраваць вялікімі каралеўскімі ўладаннямі. Гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім, вядомы мецэнат. Трымаў Гарадзенскае стараства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім княстве Літоўскім. Намаганнямі Антонія Тызенгаўза Гродна зрабілася месцам працы розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго наваколлях шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр. Апошнія гады жыцця правёў у Паставах. Пахавалі графа ў фамільных склепе ў Жалудоцкім касцёле.

   Літаратура:
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 2001. Т. 6, кн. 1. С. 547.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского