Шаўцоў Юрый Вячаслававіч (29. 07. 1966, в. Расна Камянецкага раёна), палітолаг. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1988). У 1987-1991 настаўнік гісторыі СШ № 13 г. Брэста. У 1991-1998 навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі і тэорыі культуры Інстытута культуры і мастацтва АН Літвы. У 1994-1996 выкладчык Інстытута палітычных навук і міжнародных адносін Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995-1996 кіраўнік міжнародных праграм Цэнтра стратэгічных ініцыятыў “Усход-Захад” (Мінск). У 1997-1999 кіраўнік даследчай групы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Мінск). Супрацоўнік Палітычнага дэпартамента Трыніці-каледж (Дублін, Ірландыя) (1998). У 1999-2006 дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі ЕГУ. З 2000 выдавец і рэдактар альманаха “Геапалітыка”. З 2006 дырэктар незалежнага Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі. У 2008-2009 прадстаўнік інвестыцыйнага фонду AIL Struktured Finance Lstd (Швейцарыя) у Беларусі. З 2012 выкладчык факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. “Чалавек года” па версіі Міністэрства замежных спраў Францыі (2015). Член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Беларусі. Аўтар шэрага кніг і публікацый.