Сапега Павел Ян (1609 – 30. 12. 1665), сын Яна Пятра. Абозны вялікі ў ВКЛ у 1638-45, падстолі ВКЛ у 1645-46, ваявода віцебскі у 1646-56, ваявода віленскі і гетман вялікі з 1656. Першы прадстаўнік Сапегаў у Высокім. У 1647 купіў за 60 тыс. злотых Высокае разам з в. Лумна, Свіцічы, Расна і інш. у Андрэя Войны. 23. 11. 1655 недалёка ад Брэста на р. Лясная разбіў расійскія войскі на чале з С. А. Урусавым і Ю. Н. Барацінскім.