Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Сапега Міхал Ксаверый.jpg   Сапега Міхал Ксаверый (03. 12. 1735, Высокае Брэсцкага ваяводства — 24. 11. 1766, Беласток), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, краўчы вялікі літоўскі (1759—1766), генерал-маёр (1756), кавалер Ордэна Белага Арла (1759). Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага рода Сапег герба “Ліс”. Сын Казіміра Сапегі (1697-1738). Рана застаўся без бацькоў, знаходзіўся пад апекай дзядзькі Міхаіла Антонія Сапегі, які перадаў Міхала Ксаверыя на выхаванне Міхалу Фрэдэрыку Чартарыйскаму. У 1756 атрымаў чын генерал-маёра. У 1759 атрымаў пасаду краўчага вялікага літоўскага. У 1761-1764 далучыўся да гетманскай партыі Яна Клеменса Браніцкага, выступаўшага супраць магнацкай партыі Чартарыйскіх. У 1764 быў выбраны паслом на канвакацыйны сейм Слонімскага павета, дзе падпісалі маніфест супраць прызвання рускай арміі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Не быў жанаты і не маў дзяцей.

  

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского