Сапега Бенядзікт Павел (каля 1643 – 12. 08. 1707), сын Паўла Яна. Падстолі ВКЛ у 1663-65, стольнік у 1665-70, падскарбі дворны ў 1670-76, падскарбі вялікі з 1676, стараста слонімскі. Валодаў г. Высокае пасля смерці бацькі. Па яго просьбе ў 1671 маёнтак атрымаў дазвол на штогадовыя кірмашы, пачалі будавацца гандлёвыя рады. Кірмашы праводзіліся ў в. Расна.
Літаратура:
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 2001. Т. 6, кн. 1. С. 226.
2. Істратава, С. Камянеччына ў асобах [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : pdf.kamunikat.org/17052-1.pdf. Дата доступу : 15. 03. 2016.