Сапега Францішак (28. 08. 1772, Варшава – 30. 05. 1829), сын Аляксандра Міхала. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Генерал артылерыі ВКЛ у 1793-95. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, атрымаў чын генерал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй. У сваіх маёнтках Ружаны і Дзярэчын трымаў тэатры. Уладальнік г. Высокае. На працягу 1794-97 вёў бурны гандаль паміж Высокім і Гданьскам. Тавары перавозіліся рачнымі судамі. Жанаты ў першым шлюбе на Пелагеі Патоцкай (1775-1846). Пасля разводу ў 1805 аставіў за жонкай г. Высокае. Францішак Сапега быў рэдкім лавеласам і авантурыстам і нават стаў прататыпам героя рамана Э. Сю "Тайны Парыжа", выведзены ў якасці князя Рудольфа дэ Геральштэйна.
Літаратура:
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 2001. Т. 6, кн. 1. С. 227.