Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Пярдэня Ян.jpg   Пярдэня Ян (1898, в. Пелішча Камянецкага раёна - 1973), гісторык, філосаф. Вучыўся ў вышэйшай пачатковай школе ў Кобрыне. У 1926 скончыў настаўніцкую семінарыю ў Пружанах. У 1930-1934 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Вярнуўся на Камянеччыну і працаваў у Вуглянах, у Камянец-Літоўску. З 1938 працаваў у Брэсцкай гімназіі імя Р. Траўгута. У 1941-44 працаваў рабочым у нямецкім шпіталі. У 1944 пераехаў у Кракаўскае ваяводства. У 1945 абараніў дысертацыю ў Кракаўскім універсітэце на тэму “Манаграфія Камянца-Літоўска і староства”. Прафесар Кракаўскага ўніверсітэта і вышэйшай педагагічнай школы, доктар філасофіі і гісторыі. Пісаў па-польску. Аўтар твораў “Гетман Петр Дарашэнка і Польшча” (2000, Кракаў), “Нарыс габрэйскай грамады ў Камянцы-Літоўску” і інш.

   Літаратура:
1. Мусевіч,Г. Даследчык з Пелішчаў / Г. Мусевіч // Навіны Камянеччыны. 1998. 6 студзеня. С.4.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского