Несцярук Мікалай Антонавіч (1916, в. Грушаўка Камянецкага раёна), кіраўнік антыфашысцкага падполля на Камянеччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Будучы юнаком, уключыўся ў барацьбу супраць памешчыкаў. Працаваў старшым інспектарам Дзяржстраху, у раённым фінансавым аддзеле. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны арганізатар і кіраўнік антыфашысцкага падполля на Камянеччыне, першы сакратар Камянецкага антыфашысцкага камітэта. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Працаваў загадчыкам Камянецкага райфінаддзела. Персанальны пенсіянер г. Брэста. Узнагароды: ордэн Чырвонай зоркі, медалі.