Ляховіч Фелікс Юзэфавіч (22. 01. 1804, Высока-Літоўск (цяпер г. Высокае Камянецкага раёна) – 03. 12. 1878), удзельнік рэвалюцыйнага руху 1-й паловы 19 ст. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі (1818-20), скончыў Свіслацкую гімназію (1824). Пад уплывам М. З. Руневіча заснаваў і кіраваў тайнымі вучнёўскімі таварыствамі “Заране” філарэцкага кірунку ў Беластоку (1820), потым у Свіслачы (1822). У 1826 арыштаваны, пасля 6-месячнага зняволення ў Бабруйскай крэпасці высланы ў 42 егерскі полк Каўказскага асобнага корпуса. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828-29 і Каўказскай вайне 1817-64. З 1842 у адстаўцы, жыў на Валыні. Выконваў абавязкі акцызнага наглядальніка Оўруцкага павета.